ЗАХАРЫІ 1:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага кажа ГОСПАД: “Я зьвярнуся да Ерусаліму з літасьцю. Дом Мой будзе адбудаваны ў ім, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і меральны шнур будзе расьцягнуты над Ерусалімам”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму так кажа Гасподзь: Я зьвяртаюся да Ерусаліма зь мілажалем; у ім пабудуецца дом Мой, кажа Гасподзь Саваоф, і землямерная вяроўка працягнецца па Ерусаліме. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму вось што кажа Госпад: “Вяртаюся ў Ерузалім з міласэрнасцю. У ім будзе пабудаваны Мой дом, — кажа Госпад Магуццяў, — і грунтвага пройдзе над Ерузалімам”. |
І ты скажаш у той дзень: «Слаўлю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты гневаўся на мяне, але гнеў Твой адвярнуўся [ад мяне], і Ты пацешыў мяне.
Пэлікан і вожык абжывуцца ў ёй, пугач і крумкач будуць жыць у ёй, і будзе расьцягнута над ёю мерная вяроўка спусташэньня і камень [грунтвагі] зьнішчэньня.
Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я зноў вярну з няволі намёты Якуба і зьлітуюся над сялібамі ягонымі. І будзе адбудаваны горад на ўзгорку сваім, і палац будзе стаяць на месцы сваім.
І Ён завёў мяне туды, і вось, чалавек, які меў выгляд, нібы з медзі; і вяроўка ільняная ў руцэ ягонай, і прут для мераньня. І ён стаяў пры браме.
І выйшаў той муж на ўсход, і шнур [меральны] ў руцэ ягонай. І ён адмерыў тысячу локцяў, і перавёў мяне праз ваду, і вада [была] да костак.
Наўкола [горад] мае васямнаццаць тысячаў [прутоў]. А імя гораду будзе з таго дня: “ГОСПАД там!”»
І ўзрушыў ГОСПАД дух Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і дух Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, і дух усёй рэшты народу, і яны прыйшлі, і рабілі работу ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога свайго,
І Я ўмацую дом Юды, і дом Язэпа выбаўлю, і вярну іх; бо Я зьлітуюся над імі, і яны будуць, быццам Я не кідаў іх, бо Я — ГОСПАД, Бог іхні, і Я адкажу ім.
і сказаў яму: “Бяжы, прамоў да юнака гэтага, кажучы: ‘Ерусалім будзе заселены па-за мурамі з прычыны мноства людзей і скаціны ў ім.
І Я буду для яго, кажа ГОСПАД, вогненным мурам вакол [яго], і буду славаю пасярод яго’”.
Гора, гора! Уцякайце з зямлі паўночнай, кажа ГОСПАД, бо на чатыры вятры нябесныя Я расьцярушу вас, кажа ГОСПАД.
“Рукі Зэрубабэля заклалі Дом гэты, і рукі ягоныя скончаць [яго]; і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас.
Гэта кажа ГОСПАД. Я вярнуся на Сыён і буду жыць у Ерусаліме, і будзе называцца Ерусалім горадам праўды, а гара ГОСПАДА Магуцьцяў — гарою сьвятой.