і паразьбіваю іх адзін аб другога, бацькоў разам з сынамі, кажа ГОСПАД, не пашкадую і ня зьлітуюся, аж пакуль ня зьнішчу іх”.
ЕЗЭКІІЛЯ 7:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І не пашкадуе цябе вока Маё, і ня зьлітуюся, але ўскладу на цябе шляхі твае, і брыдоты твае стануць пасярод цябе, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І не ўмілажаліцца зь цябе вока Маё, і не памілую, і аддам табе паводле шляхоў тваіх, і гідоты твае з табою будуць, і ўведаеце, што Я - Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І не пашкадуе вока Маё цябе, і не злітуюся, але ўскладу адказнасць на цябе за шляхі твае, і твае агіднасці застануцца ў цябе, і даведаецеся, што Я — Госпад”. |
і паразьбіваю іх адзін аб другога, бацькоў разам з сынамі, кажа ГОСПАД, не пашкадую і ня зьлітуюся, аж пакуль ня зьнішчу іх”.
І Я перш за ўсё аднагароджу ім падвойна за беззаконьне іхняе і за грэх іхні, за тое, што яны апаганілі зямлю Маю трупамі брыдоты сваёй і агідай сваёй напоўнілі спадчыну Маю».
Бо зьняволяць іх народы шматлікія і валадары вялікія, і Я аднагароджу ім паводле ўчынкаў іхніх, паводле справаў рук іхніх”.
А тых, у каго сэрца схіляецца да ідалаў і брыдотаў, на галовы іхнія Я ўскладу шляхі іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».
Населеныя гарады будуць спустошаныя, і зямля станецца пустэчаю. І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».
За тое, што ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй і ўсімі ўчынкамі гнявіла Мяне, Я таксама, глядзі, ускладу шляхі твае на галаву тваю, кажа Госпад ГОСПАД, і больш не дадасі распусты да ўсіх брыдотаў тваіх.
І Я выліў на іх гнеў Мой, у агні абурэньня Майго вынішчу іх, шляхі іхнія ўскладу на галовы іхнія, кажа Госпад ГОСПАД”».
І пакладуць яны на вас распусту вашую, і будзеце насіць грахі ідалаў вашых, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”».
Я, ГОСПАД, прамовіў, і прыйдзе [гэта]. І Я зраблю, не занядбаю, і ня буду мець літасьці, і ня буду мець спачуваньня. Будзеш асуджаны паводле шляхоў тваіх і паводле ўчынкаў тваіх, кажа Госпад ГОСПАД”».
І даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі Я аддам зямлю гэтую на спусташэньне і разрабаваньне за ўсе брыдоты іхнія, якія яны ўчынілі”.
Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, за тое, што ты сьвятыню Маю апаганіў усімі брыдотамі тваімі і ўсімі агідамі тваімі, Я таксама адкіну цябе, і ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [цябе].
І Я выцягну руку Маю супраць іх, і перамяню зямлю гэтую ў бязьлюдзьдзе і пустэчу, ад пустыні аж да Рыўлі, у-ва ўсіх месцах пражываньня іхняга, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».
Валадар будзе ў жалобе, князь перапоўніцца замяшаньнем, і рукі народу зямлі гэтай будуць дрыжаць. Я зраблю ім паводле шляхоў іхніх і паводле судоў іхніх буду судзіць іх. І даведаюцца, што Я — ГОСПАД».
Цяпер [прыходзіць] канец на цябе. І Я пашлю гнеў Мой супраць цябе, і буду судзіць цябе паводле шляхоў тваіх, і залічу табе ўсе брыдоты твае.
І ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадуе, паводле шляхоў тваіх ускладу на цябе [адплату], і брыдоты твае будуць выяўлены пасярод цябе, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Які карае.
І Я таксама пастаўлюся да іх з лютасьцю, ня будзе мець літасьці вока Маё, і не пашкадую [іх]. І будуць клікаць у вушы Мае голасам моцным, але Я ня выслухаю іх».
Таксама вока Маё ня будзе мець ані літасьці, ані спачуваньня. Шляхі іхнія Я ўскладу на галовы іхнія».
ГОСПАД мае справу судовую з Юдам і пакарае Якуба паводле шляхоў ягоных, паводле ўчынкаў ягоных верне [адплату] яму.
Прыйдуць дні наведваньня, прыйдуць дні адплаты. Ізраіль даведаецца, што прарок здурнеў, і ашалеў чалавек духа з прычыны мноства беззаконьня твайго і вялікай варожасьці [да Бога].
І сказаў ГОСПАД мне: «Што ты бачыш, Амосе?» І я сказаў: «Грунтвагу». І сказаў Госпад: «Вось, Я павешу грунтвагу сярод народу Майго, Ізраіля, і ўжо больш не прайду каля іх.
Бо Я ня буду болей шкадаваць жыхароў зямлі, кажа ГОСПАД. І вось, Я аддам чалавека, кожнага ў руку бліжняга ягонага і ў руку валадара ягонага, і яны будуць таўчы зямлю, і Я ня вызвалю з рукі іхняй».
Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».