ЕЗЭКІІЛЯ 3:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ты пасланы не да народу з цяжкім языком і чужой мовай, але да дому Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо не да народу са словамі неразборлівымі і зь незразумелаю моваю ты пасылаешся, а да дому Ізраілевага, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо пасланы ты не да народа з цяжкай і незразумелай мовай, якіх не мог бы ты зразумець, але да дому Ізраэля; |
Ты больш ня ўбачыш народу нахабнага, народу з невыразнай гаворкай, якую [цяжка] слухаць, з мовай насьмешлівай, якую [цяжка] зразумець.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, ідзі да дому Ізраіля і прамаўляй да іх словамі Маімі.
Не да мноства народаў з чужой мовай і цяжкім языком, што ты не разумееш словаў іхніх. Калі б да іх Я паслаў цябе, яны б слухалі цябе.
І падняў мяне дух, і завёў на ўнутраны панадворак. І вось, слава ГОСПАДА напоўніла Дом.
«Устань, ідзі ў Нініву, горад вялікі, і кажы супраць яго, бо ўзышло ліхоцьце іхняе перад аблічча Маё».
А натоўп, бачачы, што зрабіў Павал, падняў голас свой, кажучы па-лікаонску: «Богі, падобныя да людзей, зыйшлі да нас!»