ЕЗЭКІІЛЯ 19:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і скажаш: “Якой ільвіцай сярод ільвоў была маці твая? Яна ляжала паміж ільвянятамі, гадавала малых сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і скажы: што за львіца маці твая? разьмясьцілася сярод ільвоў, сярод маладых ільвоў гадавала ільвянятаў сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і скажы: “Якой жа львіцай між ільвамі была твая маці? Яна ляжала паміж ільвянятамі, сваіх малых гадавала. |
Рык ягоны — як рык ільвіцы; і рыкаючы, рыкае ён як львяняты, і раве, і хапае здабычу, і нясе, і ніхто ня выратуе.
І выгадавала яна адно з ільвянятак сваіх, і стаўся ён маладым ільвом, навучыўся хапаць здабычу і жэрці чалавека.
«Сыне чалавечы, узьнімі лямант над фараонам, валадаром Эгіпецкім, і скажы яму: “Львянятка народаў, ты прапаў, а быў ты як цмок у моры, пырхаў у рэках тваіх, муціў ваду лапамі тваімі і ўзбураў хвалі ягоныя”.
Голас ляманту пастухоў, бо гонар іхні зруйнаваны; голас рыканьня львянятаў, бо зруйнаваная веліч Ярдану.