Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якімі гнявіў Яго Манаса.
ЕЗЭКІІЛЯ 18:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы кажаце: “Чаму сын не нясе беззаконьні бацькі свайго?” Але сын чыніў суд і праведнасьць, захоўваў усе пастановы Мае і выконваў іх, і будзе жыць і жыць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы кажаце: «чаму ж сын не нясе віны бацькі свайго?» Бо сын робіць законна і справядліва, усе пастановы Мае шануе і выконвае іх; ён будзе жывы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вы кажаце: “Чаму сын не адказвае за правіны бацькі?” Дык жа сын спаўняў закон і справядлівасць, захоўваў усе Мае прыказанні і выконваў іх, таму павінен жыць. |
Аднак ГОСПАД не спыніў ярасьці гневу Свайго, які ўзгарэўся супраць Юды за ўсе зьнявагі, якімі гнявіў Яго Манаса.
Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,
І Я аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі з-за Манасы, сына Эзэкіі, валадара Юды, за тое, што ён учыніў у Ерусаліме”.
Бацька ягоны за тое, што крыўдаю крыўдзіў, рабункам рабаваў брата і рабіў у народзе сваім тое, што ня ёсьць добрым, памрэ за беззаконьне сваё.
«Чаму вы паўтараеце гэтую прыказку ў зямлі Ізраіля, кажучы: “Бацькі елі горкія ягады, а зубы ў сыноў здрантвелі”?
ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.
за тое, што яны не чынілі суд Мой і пагардзілі пастановамі Маімі, і суботы Мае паганілі, і на ідалаў бацькоў іхніх падымалі вочы свае.
Дзеля гэтага скажы дому Ізраіля: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Дзеля шляху бацькоў вашых вы паганіце сябе і чужаложыце з ідаламі іхнімі.
І ты, сыне чалавечы, кажы дому Ізраіля: “Вы, кажучы, кажаце: "Правіны нашыя і грахі нашыя [ляжаць] на нас, і мы гінем дзеля іх. Дык як можам жыць?"”
Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,