Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 5:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 не пакланяйся ім і ня служы ім; бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які за правіну бацькоў карае дзяцей да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня што ненавідзяць Мяне,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Не пакланяйся ім і не служы ім, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае ліхоту бацькоў ў дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, што ненавідзяць Мяне,

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 5:9
13 Крыжаваныя спасылкі  

І заключыў ГОСПАД з імі запавет, і загадаў ім, кажучы: «Ня бойцеся багоў чужых, і не пакланяйцеся ім, і не служыце ім, і не складайце ахвяраў ім.


бо ня будзеш пакланяцца богу іншаму, акрамя ГОСПАДА; Зайздросны імя Ягонае, Ён — Бог зайздросны.


Які захоўвае міласэрнасьць тысячам, Які даруе беззаконьне, і правіну, і грэх, але не пакідае без пакараньня, Які наведвае за беззаконьне бацькоў сыноў і сыноў сыноў да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня».


Ты зьяўляеш міласэрнасьць для тысячаў [пакаленьняў], але адплачваеш за беззаконьні бацькоў ва ўлоньне сыноў іхніх пасьля іх. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Тваё.


“ГОСПАД павольны да гневу і бязьмежнай міласэрнасьці, Які прабачае правіны і беззаконьні і не пакідае без пакараньня, але карае беззаконьні бацькоў на сынах да трэцяга, а нават да чацьвёртага [пакаленьня]”.


каб вы не сапсуліся і не зрабілі сабе ідала, выявы ў выгля­дзе мужчыны або жанчыны,


бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць агонь зьнішчальны, Бог зайздросны.


бо ГОСПАД, Бог твой, Які ёсьць пасярод цябе, — Бог зай­здросны. [Сьцеражыся], каб не ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, Бога твайго, на цябе і каб ня сьцёр Ён цябе з аблічча зямлі.


і аднагароджвае тым, якія ненавідзяць Яго, так, каб зьні­шчыць іх, і безадкладна адплочвае тым, якія ненавідзяць Яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы