Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных,
ДРУГІ ЗАКОН 7:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ня бойся іх, але памятай, што зрабіў ГОСПАД, Бог твой, фараону і ўсім Эгіпцянам; Біблія (пераклад В. Сёмухі) ня бойся іх, згадай тое, што зрабіў Гасподзь, Бог твой, з фараонам і ўсім Егіптам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) не бойся іх, але ўспомні, што зрабіў Госпад, Бог твой, фараону і ўсім егіпцянам: |
Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных,
І ГОСПАД сказаў Майсею: «Ня бойся яго, бо Я аддаў ў рукі твае яго і ўвесь народ ягоны, і зямлю ягоную, і ты зробіш з ім так, як зрабіў з Сыгонам, валадаром Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне».
Глядзі, ГОСПАД, Бог ваш, даў зямлю перад абліччам вашым, увайдзі і вазьмі яе ў валоданьне, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх; ня бойся і не палохайся”.
ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе ваяваць за нас, як зрабіў Ён у Эгіпце на вачах нашых,
Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх і ўбачыш, што [ў іх] і коней, і калясьніцаў, і людзей болей, чым у цябе, ня бойся іх, бо з табой ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай.
І палажылі мы закляцьце на іх, як зрабілі Сыгону, валадару Хешбону, аддаючы закляцьцю ўсе гарады, мужчынаў, і жанчынаў, і дзяцей,
І выдасьць ГОСПАД іх вам, і зробіце вы з імі паводле ўсіх прыказаньняў, якія я загадаў вам.
Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».
І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся і не палохайся! Вазьмі з сабой усіх ваяроў, і ўстань, і ідзіна Гай. Вось Я аддаў у рукі твае валадара Гаю, і народ ягоны, і горад ягоны, і зямлю ягоную.
Гідэон сказаў яму: «Прабач, гаспадару мой, калі ГОСПАД з намі, адкуль прыйшло ўсё гэта? Дзе ўсе цуды Ягоныя, пра якія расказвалі нам бацькі нашыя, кажучы: “З Эгіпту вывеў нас ГОСПАД”. А цяпер пакінуў нас ГОСПАД і аддаў нас у рукі Мадыянцаў».