Няхай баяцца Цябе пакуль будзе сонца і перад абліччам месяца з пакаленьня ў пакаленьне.
ДРУГІ ЗАКОН 11:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) каб памножыліся дні твае і дні сыноў тваіх на зямлі, якую прысягнуў ГОСПАД бацькам тваім даць ім, як дні неба над зямлёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб гэтулькі ж многа было дзён вашых і дзён дзяцей вашых на той зямлі, даць якую Гасподзь запрысягнуўся бацькам вашым, колькі дзён неба будзе над зямлёю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб памножыліся дні твае і дзяцей тваіх на зямлі, пра якую прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць ім [яе] да таго часу, пакуль неба будзе ўзвышацца над зямлёй. |
Няхай баяцца Цябе пакуль будзе сонца і перад абліччам месяца з пакаленьня ў пакаленьне.
І Я зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў.
І ня будзе з таго часу ў ім малога днямі і старога, які б не дапоўніў дзён сваіх, бо юнак памрэ стогадовым, а стогадовы грэшнік будзе пракляты.
і каб доўгія былі дні вашыя ў той зямлі, якую з прысягай абяцаў ГОСПАД бацькам вашым даць ім і насеньню іхняму, зямлю, якая ацякае малаком і мёдам.
І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».
Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
каб ты баяўся ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваў усе прыказаньні і загады Ягоныя, якія я загадваю табе, сынам тваім і сынам сыноў тваіх на ўсе дні жыцця твайго, каб даўгавечныя былі дні твае.
Шчасьлівы і сьвяты той, хто мае частку ў першым уваскрасеньні; над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць з Ім тысячу гадоў.