ДАНІІЛА 9:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І чуваў ГОСПАД над гэтым ліхам, і навёў яго на нас, бо праведны ГОСПАД, Бог наш, у-ва ўсіх учынках Сваіх, якія Ён робіць, бо мы ня слухалі голас Ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бачыў Гасподзь ліха і навёў яго на нас, бо справядлівы Гасподзь Бог наш ва ўсіх чынах Сваіх, якія робіць, але мы ня слухалі голасу Ягонага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык рашыўся Госпад на пакаранне і ўзвёў яго на нас, бо Госпад, наш Бог, ёсць справядлівы ва ўсіх Сваіх дзеяннях, якія Ён зрабіў, мы бо не паслухалі голасу Яго. |
ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».
Але Ты — праведны ў-ва ўсім, што прыйшло на нас, бо Ты паводле праўды зрабіў, а мы рабілі злачынна.
I паслаў фараон, і паклікаў Майсея і Аарона, і сказаў ім: «Саграшыў я гэтым разам. ГОСПАД — праведны, а я і народ мой — ліхія.
Праведны Ты, ГОСПАДЗЕ, калі б я судзіўся з Табою. Аднак пра суд буду гаварыць з Табою. Чаму шлях бязбожных мае посьпех і жывуць у супакоі ўсе крывадушнікі здрадлівыя?
І станецца, як Я чуваў на імі, каб вырываць і раскідаць, руйнаваць і нішчыць, і рабіць зло, так буду чуваць на імі, каб адбудаваць і засадзіць, кажа ГОСПАД.
Як вартаўнікі палёў, яны атачаюць яго навокал, бо ён збунтаваўся супраць Мяне, кажа ГОСПАД.
Вось, Я чуваю над вамі на зло, а не на дабро. І загінуць усе мужы Юды, якія ў зямлі Эгіпецкай, ад мяча і голаду аж да зьнішчэньня іх.
Прыгнятальнікі яе сталіся галавою, ворагі яе маюць посьпех, бо ГОСПАД даў ёй пакуты за мноства правінаў яе; дзеці яе пайшлі ў палон перад абліччам прыгнятальніка.
За тое, што ты ня памятала пра дні маладосьці тваёй і ўсімі ўчынкамі гнявіла Мяне, Я таксама, глядзі, ускладу шляхі твае на галаву тваю, кажа Госпад ГОСПАД, і больш не дадасі распусты да ўсіх брыдотаў тваіх.
Цяпер я, Навухаданосар, выхваляю, вывышаю і слаўлю Валадара Нябеснага, бо ўсе ўчынкі Ягоныя — праўда, і шлях Ягоны — правасудзьдзе, Ён можа панізіць тых, якія ходзяць пыхліва».
У цябе, Госпадзе, праведнасьць, а ў нас на абліччах сорам, як у гэты дзень, у мужоў Юды, і ў жыхароў Ерусаліму, і ў-ва ўсяго Ізраіля, блізкіх і далёкіх, у-ва ўсіх землях, куды Ты выгнаў іх за здраду іхнюю, якой яны здрадзілі Табе.