ДАНІІЛА 10:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і сказаў: «Ня бойся, муж найкаштоўнейшы! Супакой табе! Будзь цьвёрды і будзь моцны!» І калі ён гаварыў да мяне, я ўмацаваўся і сказаў: «Кажы, пане мой, бо ты ўмацаваў мяне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і сказаў: «ня бойся, муж любасны! мір табе, будзь мужны, будзь мужны!» І калі ён гаварыў са мною, я ўмацаваўся і сказаў: кажы, спадару мой; бо ты ўмацаваў мяне». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і сказаў: «Не бойся, чалавек пажаданняў; супакой табе! Узмацуйся і будзь дужы». І калі ён гаварыў са мною, я падужэў і казаў: «Гавары, гаспадару, са мною, бо ўздужыў ты мяне». |
Кажыце палахлівым сэрцам: «Будзьце моцнымі, ня бойцеся! Вось Бог ваш, помста надыходзіць, адплата Божая. Ён Сам прыйдзе і збавіць вас».
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Ня бойся, чарвяк Якуб, жменька Ізраіль. Я дапамагаю табе, кажа ГОСПАД, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля».
На пачатку маленьня твайго выйшла слова, і я прыйшоў распавесьці [яго], бо ты найкаштоўнейшы. Дык разумей слова і зразумей відзеж.
Але цяпер вось умацуйся, Зэрубабэлю, кажа ГОСПАД, і ўмацуйся, Егошуа, сын Егацадака, сьвятар вялікі, і ўмацуйся, увесь народ зямлі, кажа ГОСПАД, і рабіце; бо Я з вамі, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
І станецца, што як вы былі праклёнам сярод народаў, дом Юды і дом Ізраіля, так Я выбаўлю вас, і вы будзеце дабраславенствам. Ня бойцеся, няхай умацуюцца рукі вашыя!
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Умацуйце рукі вашыя вы, якія чуеце ў дні гэтыя словы гэтыя з вуснаў прарокаў, якія былі ў дзень закладаньня Дому ГОСПАДА Магуцьцяў, сьвятыні, якую будавалі.
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.
Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».
Ісус жа, убачыўшы маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, кажа маці Сваёй: «Жанчына! Вось сын твой!»
Павярнуўшыся, Пётар бачыць, што ідзе за ім вучань, якога любіў Ісус і які на вячэры ўзьлёг ля грудзей Ягоных, і сказаў: «Госпадзе! Хто той, які выдасьць Цябе?»
І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.
Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».
І калі я ўбачыў Яго, я ўпаў ля ног Ягоных як мёртвы, і Ён паклаў на мяне правую руку Сваю, кажучы мне: «Ня бойся. Я ёсьць Першы і Апошні,