ГАБРЭЯЎ 11:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А вера ёсьць пэўнасьць у тым, чаго спадзяемся, перакананасьць у рэчах нябачных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А вера ёсьць зьдзяйсьненьне чаканага і ўпэўненасьць у нябачным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вера – гэта здзяйсненне чаканага і пэўнасць у рэчах, якіх не бачым. |
Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
сьведчачы і Юдэям, і Грэкам пра навяртаньне да Бога і пра веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Што кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як у неразумнасьці, у гэткай пэўнасьці пахвальбы.
якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.
Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
каб, калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас непрыгатаванымі, мы не асароміліся, каб не сказаць “вы”, пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцю.
Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ані абразаньне, ані неабразаньне, але вера, якая дзейнічае праз любоў.
Павал, слуга Божы, апостал жа Ісуса Хрыста, паводле веры выбраных Божых і пазнаньня праўды паводле пабожнасьці,
будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.
Усе яны памерлі ў веры, не атрымаўшы абяцаньняў, але толькі здалёк бачачы іх, і маючы пэўнасьць, і вітаючы [іх], і прызнаючы, што яны — чужынцы і вандроўнікі на зямлі.
Вераю пакінуў ён Эгіпет, не спалохаўшыся ярасьці валадарскай, бо непахісны быў, быццам бачачы Нябачнага.
Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.
як мы ўцячэм, калі занядбалі такое вялікае збаўленьне, якое спачатку было сказанае Госпадам, зацьверджана ў нас ад тых, якія чулі,
Бо мы сталіся ўдзельнікамі Хрыста, калі толькі пачатку пэўнасьці цьвёрда будзем трымацца да канца,
а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.
каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.
Сымон Пётар, слуга і апостал Ісуса Хрыста, — тым, якія прынялі з намі роўна каштоўную веру ў праведнасьці Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста: