Магутны Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і нікога няма падобнага да Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашыя.
ВЫХАД 8:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Эгіпецкія, і выйшлі жабы, і пакрылі зямлю Эгіпецкую. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Аарон працягнуў руку сваю на воды Егіпецкія; і выйшлі жабы і пакрылі зямлю Егіпецкую. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Аарон працягнуў руку сваю на воды Егіпта, і выпаўзлі жабы, і пакрылі зямлю Егіпецкую. |
Магутны Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і нікога няма падобнага да Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашыя.
і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Няма Бога, падобнага да Цябе, ані ў небе, ані на зямлі. Ты захоўваеш запавет і міласэрнасьць да слугаў Тваіх, якія ходзяць перад абліччам Тваім усім сэрцам сваім.
Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.
і каб ты распавядаў у вушы сына твайго і сына сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Эгіпце, і пра знакі Мае, якія Я ўчыніў ім, і каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД».
Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і выцягні руку тваю на воды Эгіпту, на рэкі іхнія, на ручаі іхнія, на сажалкі іхнія і на ўсялякія ставы водаў іхніх; і стануцца яны крывёй, і будзе кроў па ўсёй зямлі Эгіпецкай, і ў [начыньнях] драўляных і каменных”».
Бо гэтым разам Я пашлю ўсе плягі Мае ў сэрца тваё, і на слугаў тваіх, і на народ твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі.
I сказаў яму Майсей: «Як толькі выйду з гораду, выцягну далоні свае да ГОСПАДА; грымоты спыняцца і граду больш ня будзе, каб ты ведаў, што ГОСПАДАВА зямля.
Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе.
«Няма такога, як Бог Ешуруна, Які ідзе па небе на дапамогу табе і ў велічнасьці Сваёй [ідзе] па воблаках.
І ўбачыў я: з вуснаў цмока, і з вуснаў зьвера, і з вуснаў фальшывага прарока [выйшлі] тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў,