І сказаў Элісэй: «Слухайце слова ГОСПАДА. Гэта кажа ГОСПАД: “Заўтра ў гэты час сэя найчысьцейшай мукі будзе за адзін сыкль, і дзьве сэі ячменю [будуць] за адзін сыкль у браме Самарыі”».
ВЫХАД 8:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я зраблю розьніцу паміж народам Маім і народам тваім. Заўтра станецца знак гэты"”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Я зраблю падзел паміж народам Маім і паміж народам тваім. Заўтра будзе гэтая азнака. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Я ўчыню рознае паміж Маім народам і тваім народам; заўтра будзе гэты знак”». |
І сказаў Элісэй: «Слухайце слова ГОСПАДА. Гэта кажа ГОСПАД: “Заўтра ў гэты час сэя найчысьцейшай мукі будзе за адзін сыкль, і дзьве сэі ячменю [будуць] за адзін сыкль у браме Самарыі”».
Бо калі адмовішся адпусьціць народ Мой, вось, Я прывяду заўтра саранчу ў межы твае.
I яны паслухаюць голасу твайго, і прыйдзеш ты і старшыні Ізраіля да валадара Эгіпту, і вы скажаце яму: “ГОСПАД, Бог Гебраяў, зьявіўся нам, і цяпер дай нам ісьці ў дарогу на тры дні ў пустыню, каб мы склалі ахвяру ГОСПАДУ, Богу нашаму”.
I Я аддзялю ў той дзень зямлю Гашэн, у якой жыве народ Мой, каб ня было там мухаў, каб ты даведаўся, што Я — ГОСПАД пасярод зямлі.
I зрабіў ГОСПАД гэтак, і наляцелі ўцяжлівыя мухі на дом фараона, і на дом слугаў ягоных, і на ўсю зямлю Эгіпецкую; гінула зямля ад мухаў.