ВЫХАД 28:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, мае быць аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пояс эфода, які паверх яго, павінен быць аднолькавага зь ім вырабу, з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пояс на эфод для завязвання павінен быць аднолькавай з ім работы, хай будзе ён з золата, з гіяцынту і пурпуру, з чырвані і кручанага вісону. |
і возьмеш адзеньні, і апранеш на Аарона хітон і верхнюю шату эфоду, і эфод, і нагруднік, і падпярэжаш яго поясам эфоду.
I пас эфоду, які [падпярэзвае] яго, аднолькавае з ім работы, з золата, блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, як загадаў ГОСПАД Майсею.
І станецца праведнасьць поясам на сьцёгнах Ягоных, а вернасьць — поясам на паясьніцы Ягонай.
І ўсклаў на яго шату льняную, і падперазаў яго паясом, і апрануў на яго верхнюю шату, і наверх усклаў эфод, і апаясаў яго пасам эфоду, і прымацаваў на ім эфод.
Дзеля гэтага, падперазаўшы паясьніцы розуму вашага і будучы цьвярозымі, да канца спадзявайцеся на ласку, якая прыносіцца вам у адкрыцьці Ісуса Хрыста.
і сярод сямі сьвечнікаў — Падобнага да Сына Чалавечага, Які апрануты ў доўгую шату і падперазаны праз грудзі залатым паясом.