ВЫХАД 28:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I для сыноў Аарона зробіш хітоны, і зробіш для іх паясы, і турбаны зробіш для іх дзеля славы і аздабленьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зрабі і сынам Ааронавым хітоны, зрабі ім паясы, і павязкі на галаву зрабі ім дзеля славы і аздобнасьці, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Потым сынам Аарона зрабі тунікі льняныя і паясы, і мітры на славу і на аздабленне; |
I вось адзеньні, якія яны маюць зрабіць: нагруднік і эфод, і верхняя шата, і хітон плецены, мітра і пояс. I зробяць сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб яны былі сьвятарамі Маімі.
і падпярэжаш іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і адзенеш на іх турбаны, і будзе ім належаць сьвятарства паводле пастановы вечнае, і напоўніш рукі Аарона і сыноў ягоных.
адзеньні службовыя да служэньня ў сьвятыні, адзеньні сьвятыя для Аарона сьвятара і адзеньні для сыноў ягоных да служэньня сьвятарскага.
Абудзіся, абудзіся! Апрані моц тваю, Сыёне! Апрані шаты прыгажосьці тваёй, Ерусаліме, горад сьвяты! Бо ня ўвойдзе больш да цябе неабрэзаны і нячысты.
І абмые цела вадою ў месцы сьвятым, і апране адзеньне сваё, і выйдзе, і складзе ахвяру цэласпаленьня за сябе і за народ, і перапросіць за сябе і за народ.
І наблізіў сыноў Аарона, і апрануў іх у шаты, і падперазаў іх паясамі, і ўсклаў на іх галовы турбаны, як загадаў ГОСПАД Майсею.
не прыхоўваючы сабе, але зьяўляючы ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі вучэньне Збаўцы нашага Бога.
у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць,
Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.