ВЫХАД 16:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І не паслухалі яны Майсея, і некаторыя пакінулі з яго да раніцы; і завяліся ў ім чэрві, і яно стала сьмярдзець. І разгневаўся на іх Майсей. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але не паслухаліся яны Майсея, і пакінулі ад гэтага некаторыя да раніцы, - і завяліся чэрві, і яно прасьмердла. І ўгневаўся на іх Майсей. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Некаторыя не паслухалі яго, але пакінулі штосьці з гэтага да раніцы, і пачало яно кішэць чарвякамі, і пачало смярдзець; і раззлаваўся на іх Майсей. |
I яны зьбіралі гэта раніцай пры раніцы, кожны паводле таго, колькі яму зьесьці. І калі прыпякала сонца, яно раставала.
I пакінулі гэта да раніцы, як загадаў Майсей, і яно не засьмярдзела, і чарвей не было ў ім.
І надта разгневаўся Майсей, і сказаў ГОСПАДУ: «Не прыймай ахвяры іхняй! У ніводнага з іх я ня ўзяў нават асла, і нікога з іх я не пакрыўдзіў».
Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;
Бачачы гэта, Ісус абурыўся і сказаў ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне і не забараняйце ім, бо гэтакіх ёсьць Валадарства Божае.
І, глянуўшы на іх з гневам, смуткуючы дзеля скамяненьня сэрца іхняга, кажа чалавеку гэтаму: «Выцягні руку тваю!» І ён выцягнуў, і зрабілася рука яго здаровая, як і другая.
Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»
Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,