Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 16:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Некаторыя не паслухалі яго, але пакінулі штосьці з гэтага да раніцы, і пачало яно кішэць чарвякамі, і пачало смярдзець; і раззлаваўся на іх Майсей.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 І не паслухалі яны Майсея, і некаторыя пакінулі з яго да раніцы; і завяліся ў ім чэрві, і яно стала сьмярдзець. І разгневаўся на іх Майсей.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Але не паслухаліся яны Майсея, і пакінулі ад гэтага некаторыя да раніцы, - і завяліся чэрві, і яно прасьмердла. І ўгневаўся на іх Майсей.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 16:20
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім Майсей: «Хай ніхто нічога з гэтага не пакідае да раніцы».


І збіраў раніцай кожны, колькі патрэбна для спажывання; а калі сонца прыпякала, яно раставала.


І зрабілі так, як загадаў Майсей, і не засмярдзела яно, і чарвяк у ім не завёўся.


а Майсей быў найпакорлівейшы з усіх людзей, якія жылі на зямлі, —


І Майсей разгневаўся надта і сказаў Госпаду: «Не прымай іх ахвяры. Ты ведаеш, што я ніколі не ўзяў бы нават асла ад іх і нікому з іх я не ўчыніў крыўды».


Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе ржа ды моль нішчаць і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць.


Бачачы гэта, Ісус абурыўся і кажа ім: «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне ды не забараняйце ім, бо такіх ёсць Валадарства Божае.


Дык азіраючы іх з гневам, засмучаны асляпёнасцю іх сэрцаў, кажа чалавеку: «Выцягні руку тваю!» І выцягнуў руку, і рука яго ажыла, як другая.


Ды сказаў ім: «Зважайце і высцерагайцеся ўсякай хцівасці, бо, калі хто і мае дастатак, яго жыццё не ў тым, што мае».


Прадайце, што маеце, і дайце міласціну. Спраўце сабе капшукі, што не нішчэюць, скарб бязмежны ў нябёсах, куды злодзей не набліжаецца і дзе моль не з’ядае;


Калі гневаецеся, не грашыце; хай сонца не заходзіць у гневе вашым;


Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы