У першы месяц, значыцца месяц Нісан, у дванаццаты год валадара Ахашвэроша, кідалі пур, значыцца жэрабя, перада абліччам Амана дзень пры дні, месяц пры месяцы, і [жэрабя выпала] на дванаццаты [месяц] Адар.
ВЫХАД 12:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Месяц гэты няхай будзе ў вас пачаткам месяцаў; першым няхай ён будзе ў вас месяцам году. Біблія (пераклад В. Сёмухі) месяц гэты хай будзе ў вас пачаткам месяцаў, першым хай будзе ён у вас паміж месяцамі года. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Месяц гэты будзе ў вас пачаткам месяцаў, будзе ён першым сярод месяцаў года. |
У першы месяц, значыцца месяц Нісан, у дванаццаты год валадара Ахашвэроша, кідалі пур, значыцца жэрабя, перада абліччам Амана дзень пры дні, месяц пры месяцы, і [жэрабя выпала] на дванаццаты [месяц] Адар.
У першы [месяц], у чатырнаццаты дзень месяца з вечара будзеце есьці праснакі аж да вечара дваццаць першага дня таго самага месяца.
Прамоўце да ўсёй грамады Ізраіля, кажучы: “У дзясяты [дзень] гэтага месяца няхай возьме сабе кожны ягня для дому бацькоў, ягня на дом.
I сказаў Майсей народу: «Памятайце гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.
Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].
Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.
I сталася, у першы месяц другога году, у першы дзень месяца была пастаўлена Сяліба.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. У першым [месяцы], у першы [дзень] месяца возьмеш бычка, сына ялаўкі, без заганы, і ачысьціш сьвятыню.
У першым [месяцы], у чатырнаццаты дзень месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сямі- дзённае, калі будзеце есьці праснакі.
Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.