Магутны Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і нікога няма падобнага да Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашыя.
ВЫХАД 10:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і каб ты распавядаў у вушы сына твайго і сына сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Эгіпце, і пра знакі Мае, якія Я ўчыніў ім, і каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і каб ты расказаў сыну твайму і сыну сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Егіпце, і пра азнакі Мае, якія Я паказаў у ім, і каб вы ведалі, што Я Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і каб ты распавядаў у вушы сына свайго і ўнукаў сваіх, колькі разоў Я мучыў егіпцян і паказваў ім знакі Свае; і каб ведалі вы, што Я — Госпад». |
Магутны Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, і нікога няма падобнага да Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашыя.
Божа! Вушамі нашымі мы чулі, бацькі нашыя нам абвясьцілі пра справы, якія Ты ўчыніў у дні іхнія, у дні старадаўнія.
Узрадуецца праведнік, калі ўбачыць помсту; ён абмые стопы свае ў крыві бязбожнікаў!
І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — усім, што народзяцца яшчэ.
I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі.
I даведаецца Эгіпет, што Я — ГОСПАД, калі Я ўслаўлюся над фараонам, над калясьніцамі ягонымі і над вершнікамі ягонымі».
І Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і ён пагоніцца за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным; і пазнаюць Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД». I зрабілі гэтак.
Гэтак кажа ГОСПАД: "З гэтага ты даведаешся, што Я — ГОСПАД". Вось, я ўдару кіем, які ў руцэ маёй, па вадзе, якая ў рацэ, і яна пераменіцца ў кроў,
I даведаюцца Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД, калі выцягну руку Маю на Эгіпет і выведу сыноў Ізраіля спаміж іх».
I выцягнуў Аарон руку сваю на воды Эгіпецкія, і выйшлі жабы, і пакрылі зямлю Эгіпецкую.
Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.
Я даў ім паганіцца ахвярамі іхнімі, каб яны праводзілі праз агонь усё, што першароднае ўлоньня, каб напалохаліся і каб даведаліся, што Я — ГОСПАД”.
І Я ўвёў іх у зямлю тую, якую, падняўшы руку Маю, [абяцаў] даць ім, і яны ўбачылі кожны ўзгорак высокі і кожнае дрэва рассахатае, і складалі там свае ахвяры крывавыя і складалі там свае дары агідныя, і складалі там свае ахвяры пахкія, і вылівалі там свае ахвяры вадкія.
Распавядзіце пра гэта сынам вашым, а сыны вашыя — сынам сваім, а сыны іхнія — пакаленьню наступнаму.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ведаць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.