Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі
ВЫСЛОЎІ 27:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вырастае трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць сена з гораў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Агаліліся лугі — і з’явіліся травы зялёныя, і сабралі сена з узгоркаў; |
Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі
І станецца так, нібыта жнец жне збожжа і рамяно ягонае зразае каласы. І станецца, нібыта зьбіраюць каласы ў даліне Рэфаім.
А я вось, буду жыць у Міцпе, каб заступацца перад абліччам Халдэйцаў, якія прыйдуць да нас, а вы зьбірайце віно, плады і алей, і складайце ў пасудзіны вашыя, і жывіце ў гарадах, якія вы маеце на ўласнасьць».
І вярнуліся ўсе жыхары Юдэі з усіх месцаў, у якія былі расьцярушаныя, і прыйшлі ў зямлю Юды да Гедаліі ў Міцпу, і сабралі віно і пладоў вельмі багата.