ВЫСЛОЎІ 26:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Словы нагаворшчыка - як прысмакі, і яны ўваходзяць у нутро жывата. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Словы паклёпніка — як салодкае, і самі прасочваюцца ўглыб нутра. |
Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.
Паклёпнікі ёсьць у цябе, каб праліваць кроў, на гарах ядуць у цябе і робяць распусту пасярод цябе.
Ня будзь паклёпнікам у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД!