І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае вельмі ўмацавалася.
ВЫСЛОЎІ 1:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыповесьці Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Выслоўі Саламона, сына Давідавага, цара Ізраільскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прыпавесці Саламона, сына Давідава, цара Ізраэльскага, |
І сеў Салямон на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і валадараньне ягонае вельмі ўмацавалася.
І даў ГОСПАД мудрасьць Салямону, як абяцаў яму. І быў мір між Хірамам і Салямонам, і яны заключылі запавет між сабою.
Вось, сын народзіцца ў цябе, ён будзе чалавек супакою, і Я дам яму супакой ад усіх ворагаў ягоных навокал, бо імя ягонае будзе Салямон. Мір і цішыню Я дам Ізраілю ў дні ягоныя.
І з усіх сыноў маіх, бо шмат сыноў даў мне ГОСПАД, Ён выбраў Салямона, сына майго, каб ён сеў на пасадзе валадарства ГОСПАДА над Ізраілем.
І сеў Салямон на пасад ГОСПАДА як валадар замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і слухаў яго ўвесь Ізраіль.
І ён памёр у добрай старасьці, насычаны днямі, багацьцем і славаю; і Салямон, сын ягоны, заваладарыў замест яго.
Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.
каб паведаміць табе дакладныя словы праўды, каб ты мог перадаць словы праўды тым, што паслалі цябе?
Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў таксама людзей ведам, і прыслухоўваўся, і дасьледаваў, і склаў шмат прыповесьцяў.
Гэта ў прыказках гаварыў Я вам, але прыходзіць гадзіна, калі ўжо ня буду гаварыць у прыказках, але адкрыта абвяшчу вам пра Айца.