і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
БЫЦЦЁ 47:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I прывёў Язэп Якуба, бацьку свайго, і паставіў яго перад абліччам фараона. І дабраславіў Якуб фараона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прывёў Язэп Якава, бацьку свайго, і прадставіў яго фараону: і дабраславіў Якаў фараона. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля таго прывёў Язэп бацьку свайго да цара і паставіў яго перад ім. І дабраславіў Якуб фараона. |
і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
I прыйшоў Якуб да Ісаака, бацькі свайго, у Мамрэ, у Кірыят-Арбу, гэта значыць у Хеўрон, дзе жылі Абрагам і Ісаак.
І Ёаў упаў на аблічча сваё на зямлю, і пакланіўся, і дабраславіў валадара, і сказаў Ёаў: «Сёньня даведаўся слуга твой, што я знайшоў ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, валадар, бо выканаў ты слова слугі твайго».
І сказаў валадар: «Кімгам няхай ідзе са мною, і я зраблю яму, што добра ў вачах тваіх, і ўсё, пра што будзеш мяне прасіць, я зраблю для яго».
і паслаў Тоў сына свайго Ярама да валадара Давіда прывітаць яго і дабраславіць яго, што ён ваяваў з Гададэзэрам і пабіў яго, бо Тоў і Гададэзэр былі ворагамі. І ў руцэ [Ярама] былі рэчы срэбныя, рэчы залатыя і рэчы мядзяныя.
І слугі валадарскія прыйшлі таксама дабраславіць гаспадара нашага, валадара Давіда, кажучы: “Няхай Бог дасьць дабрабыт для імя Салямона па-над імя тваё, і ўзьвялічыць пасад ягоны па-над пасад твой”. І валадар пакланіўся на ложку сваім.
У восьмы дзень ён адпусьціў народ, і яны дабраславілі валадара, і вярнуліся ў намёты свае, радасныя і з добрым сэрцам з прычыны ўсіх дабрадзействаў, якія зрабіў ГОСПАД Давіду, слузе Свайму, і Ізраілю, народу Свайму.
І [Элісэй] сказаў Гехазію: «Падперажы сьцёгны твае, і вазьмі кій мой у руку тваю, і ідзі! Калі сустрэнеш каго, не вітайся з ім, а калі цябе хто прывітае, не адказвай яму. І паложыш кій мой на аблічча хлопчыка».
Таксама авечак вашых, таксама валоў вашых вазьміце, як вы казалі, і ідзіце, і дабраславіце таксама мяне».
Калі ж яны елі, Ісус узяў хлеб, і, дабраславіўшы, паламаў, і даў вучням, і сказаў: «Бярыце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё».
І, узяўшы хлеб, падзякаваўшы, паламаў і даў ім, кажучы: «Гэта ёсьць Цела Маё, Якое за вас даецца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».
І дабраславіў Гэлій Элькану і жонку ягоную, кажучы: «Няхай дасьць табе ГОСПАД нашчадкаў з гэтай жонкі ў замену за ўпрошанага, якога ты аддаў ГОСПАДУ». І яны варочаліся ў дом свой.