БЫЦЦЁ 25:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А Ёкшан нарадзіў Шэву і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Ашурым, і Летушым, і Леўмім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ёкшан спарадзіў Шэву і Дэдана. Сыны Дэдана былі: Ашурым, Летушым і Леюмім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ексан быў бацькам Сабы і Дэдана. Сынамі Дэдана былі Асурым, і Летусім, і Леўмім. |
і паставіў яго валадаром над Гілеадам, і над Ашэрам, і над Езрээлем, і над Эфраімам, і над Бэн’ямінам, і над усім Ізраілем.
І пачула валадарка Шэвы пра славу Салямона ў імя ГОСПАДА, і прыйшла выспрабаваць яго пытаньнямі.
Падарожныя з Тэмы шукаюць праходу да іх, і вандроўнікі з Шэвы ўскладаюць надзею на іх,
Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну.
Мноства вярблюдаў пакрые цябе, драмадэры з Мадыяну і з Эфы, усе яны з Шэвы прыйдуць, яны нясуць золата і кадзіла, хвалу ГОСПАДУ абвяшчаюць.
Уцякайце, бяжыце назад, хавайцеся ў ямы, жыхары Дэдану, бо Я прывёў загубу Эзава на яго, час, калі наведваю яго.
дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Я выцягну руку Маю супраць Эдому, і вынішчу ў ім чалавека і жывёлу, і аддам яго на спусташэньне, ад Тэману аж да Дэдану пагінуць ад мяча.
Сыны Дэдану вялі гандаль з табою, і шматлікія астравы гандлявалі з табою. Косьць слановую і дрэва гэбан прыносілі як даніну.
з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым.