БЫЦЦЁ 23:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўстаў Абрагам, і пакланіўся народу зямлі, сынам Хета, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абрагам устаў і пакланіўся люду зямлі той, сынам Хэтавым; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады Абрагам устаў і аддаў паклон народу зямлі, значыць сынам Хетавым, |
І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ён убачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,
І прыйшлі два анёлы ў Садом увечары, а Лот сядзеў у браме Садома. І ён убачыў, і пайшоў насустрач ім, і пакланіўся абліччам да зямлі,
«Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».
і прамовіў да іх, кажучы: «Калі жадае душа вашая, каб я пахаваў ад аблічча майго памёршую маю, паслухайце мяне і папрасіце за мяне Эфрона, сына Цахара,
Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,