А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
АДКРЫЦЦЁ 5:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ўбачыў і пачуў голас мноства анёлаў вакол пасаду, і жывёлаў, і старостаў; і лік іхні быў дзясяткі тысячаў дзясяткаў тысячаў і тысячы тысячаў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І бачыў я, і чуў голас многіх анёлаў вакол трона і жывых істотаў, і старцаў, і лікам іх было процьма цьмы і тысячы тысячаў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўбачыў, і пачуў вакол пасада голас безлічы анёлаў, жывёлін і старэйшынаў, і лік іх быў мірыяды мірыядаў і тысячы тысяч, |
А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
Дабраславіце ГОСПАДА, анёлы Ягоныя, магутныя моцаю, што выконваеце слова Ягонае, чуючы голас слова Ягонага!
Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды.
Рака агню выцякала і разьлівалася перад Ім; тысяча тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысячаў дзесяткаў тысячаў стаялі перад Ім. Суд сеў, і кнігі былі разгорнутыя.
І ён сказаў: «ГОСПАД прыйшоў з Сынаю і з Сэіру зыйшоў да іх; зьявіўся з гары Паран і прыйшоў з дзясяткамі тысячаў сьвятых, з правіцы Ягонай агонь палае.
Але вы падыйшлі да гары Сыён і да гораду Бога Жывога, да нябеснага Ерусаліму і да дзясяткаў тысячаў анёлаў,
Пра іх прарочыў і Энох, сёмы ад Адама, кажучы: «Вось, ідзе Госпад з дзясяткамі тысячаў сьвятых Сваіх,
І пачуў я быццам голас шматлікага натоўпу, і быццам голас мноства водаў, і быццам гук грымотаў моцных, які казаў: «Альлелюя! Бо заваладарыў Госпад, Бог Усеўладны!
І вакол пасаду — дваццаць чатыры пасады, і на пасадах я ўбачыў дваццаць чатыры старосты, якія сядзелі, апранутыя ў белыя шаты, і на галовах яны мелі залатыя вянкі.
І перад пасадам — мора шкляное, падобнае да крышталю, і па сярэдзіне пасаду і вакол пасаду — чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
І чатыры жывёлы казалі: «Амэн». І дваццаць чатыры старосты ўпалі і пакланіліся Таму, Які жыве на вякі вякоў.
І я ўбачыў, і вось, пасярод пасаду і чатырох жывёлаў, і пасярод старостаў Ягня стаіць, быццам забітае, Які мае сем рагоў і сем вачэй, што ёсьць сем духаў Божых, якія пасланыя на ўсю зямлю.
І калі ўзяў Ён кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старосты ўпалі прад Ягнём, маючы кожны гусьлі і чары залатыя, поўныя фіміяму, які ёсьць малітвы сьвятых,
І ўсе анёлы стаялі вакол пасаду, і старостаў, і чатырох жывёлаў, і ўпалі яны перад пасадам на абліччы свае, і пакланіліся Богу,
І лічба коннага войска — два дзясяткі тысячаў дзясяткаў тысячаў; і я пачуў лічбу іх.