І станецца, што той, хто застаўся на Сыёне і хто пакінуты ў Ерусаліме, будзе названы сьвятым, кожны, хто запісаны, каб жыць у Ерусаліме,
АДКРЫЦЦЁ 20:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Шчасьлівы і сьвяты той, хто мае частку ў першым уваскрасеньні; над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць з Ім тысячу гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дабрашчасны і сьвяты, хто мае ўдзел ва ўваскрэсеньні першым: над імі сьмерць другая ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць зь Ім тысячу гадоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шчасны і святы той, хто мае ўдзел у першым уваскрэсенні! Над імі другая смерць не мае ўлады, але яны будуць святарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць з Ім тысячу гадоў. |
І станецца, што той, хто застаўся на Сыёне і хто пакінуты ў Ерусаліме, будзе названы сьвятым, кожны, хто запісаны, каб жыць у Ерусаліме,
А вы будзеце называцца сьвятарамі ГОСПАДА, і будуць вас называць слугамі Бога нашага. Вы будзеце спажываць багацьці народаў і будзеце аздобленыя славай іхняй.
Пачуўшы гэта, нехта з тых, якія ўзьлягалі, сказаў Яму: «Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у Валадарстве Божым».
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.
калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас;
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”».
Хто мае вуха, няхай слухае, што Дух кажа цэрквам. Той, хто пераможа, не дазнае крыўды ад сьмерці другое”.
А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».
І ночы ня будзе там, і ня будуць мець патрэбы ў сьветачы і ў сьвятле сонца, бо Госпад Бог асьвятляе іх, і будуць валадарыць на вякі вякоў.
Таму, хто пераможа, Я дам сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным’.
і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі».