ІСУСА 22:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў сьвятар Пінхас, і князі грамады, і начальнікі дружынаў Ізраіля, якія з ім, гэтыя словы, што прамовілі сыны Рубэна, сыны Гада і сыны Манасы, і былі яны добрымі ў вачах іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Фінээс сьвятар, правадыры супольства і галовы тысяч Ізраілевых, якія былі зь ім, пачуўшы словы, якія казалі сыны Рувімавыя і сыны Гадавыя і сыны Манасііныя, ухвалілі іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі святар Пінхас і князі супольнасці і кіраўнікі дружын Ізраэля, што былі з ім, пачулі гэта, яны супакоіліся і вельмі ахвотна падтрымалі словы сыноў Рубэна, і Гада, і паловы пакалення Манасы; |
І добрым было слова гэтае ў вачах валадара і князёў, і зрабіў валадар паводле слова Мэмухана.
Пачуўшы ж гэтае, яны супакоіліся і славілі Бога, кажучы: «Можа, і паганам даў Бог навяртаньне дзеля жыцьця».
Далёкія мы, каб бунтавацца супраць ГОСПАДА і адварочвацца, каб не ісьці за Ім, пабудаваўшы ахвярнік для цэласпаленьняў, ахвяраў хлебных і ахвяраў крывавых, [іншы, чым] ахвярнік ГОСПАДА, Бога нашага, які перад Сялібай Ягонай».
І Пінхас, сын Элеазара сьвятара, сказаў сынам Рубэна, сынам Гада і сынам Манасы: «Пераканаліся мы сёньня, што сярод вас ГОСПАД, бо вы не дапусьціліся нявернасьці адносна ГОСПАДА, і захавалі сыноў Ізраіля ад рукі ГОСПАДА!»
І справа гэтая была добрай у вачах сыноў Ізраіля, і дабраславілі Бога сыны Ізраіля, і не гаварылі больш, каб ісьці супраць іх ваяваць, каб спустошыць зямлю, абжытую сынамі Рубэна і сынамі Гада.
У рукі вашыя аддаў Бог князёў Мадыянскіх Арэба і Зээба. Што болей мог я зрабіць у параўнаньні з вамі?» Калі ён сказаў словы гэтыя, супакоілася ў іх абурэньне супраць яго.
І паклікаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «Як жывы ГОСПАД! Ты — справядлівы і добры ў вачах маіх, ты выходзіў і вяртаўся разам са мною ў табар, і я не знайшоў у табе нічога благога ад дня, у які ты прыйшоў да мяне, аж да гэтага дня. Але ў вачах князёў ты нядобры.