ІСУСА 20:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі [забойца] ўцячэ ў адзін з тых гарадоў, няхай ён стане перад брамай гораду і раскажа ў вушы старшыняў гораду таго справу сваю. І яны возьмуць яго ў горад, і дадуць яму месца на жыцьцё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І хто ўцячэ ў адзін з гарадоў гэтых, няхай стане каля брамы горада і раскажа ўголас старэйшынам горада гэтага справу сваю; і яны прымуць яго да сябе ў горад і дадуць яму месца, каб ён жыў у іх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ён уцячэ ў адзін з такіх гарадоў, хай стане перад брамай горада і вытлумачыць старэйшынам горада таго тое, што сцвердзіць яго невінаватасць; і так прымуць яго і дадуць яму месца для жыцця. |
І пачуў Эбэд-Мэлек з Кушу, адзін з эўнухаў, які быў у доме валадара, што Ярэмія ўкінуты ў яму, а валадар сядзеў у Браме Бэн’яміна.
каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,
каб уцякаў у іх той, хто забіў чалавека выпадкова, ненаўмысна, і будуць яны прыбежышчам ад мсьціўцы за кроў.