Калі пачуеш гук крокаў на вершалінах дрэваў, тады выйдзі на бітву, бо выйшаў Бог перад абліччам тваім, каб пабіць табар Філістынскі».
ІСАІ 52:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вы выйдзеце, не сьпяшаючыся, і ня будзеце ісьці, быццам уцякаючы, бо пойдзе перад абліччам вашым ГОСПАД, а за вамі будзе аховай Бог Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо вы выйдзеце не пасьпешліва, і не пабяжыце; бо паперадзе ў вас пойдзе Гасподзь, і Бог Ізраілеў будзе вартаю за вамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо выйдзеце не ў паспешнасці і не кінецеся наўцёкі; бо Госпад пойдзе наперадзе вас, і злучыць вас Бог Ізраэля. |
Калі пачуеш гук крокаў на вершалінах дрэваў, тады выйдзі на бітву, бо выйшаў Бог перад абліччам тваім, каб пабіць табар Філістынскі».
I гэтак будзеце есьці яго: няхай будуць сьцёгны вашыя падперазаныя, абутак ваш — на нагах вашых і кій ваш — у руцэ вашай, і ешце яго пасьпешліва. Гэта — Пасха для ГОСПАДА”.
I прысьпешвалі Эгіпцяне народ, каб хутчэй выслаць яго з зямлі той, бо яны казалі: «Усе мы памром».
I сьпяклі яны з цеста, якое вынесьлі з Эгіпту, прэсныя аладкі, бо яно яшчэ ня скісла, бо яны былі выгнаныя з Эгіпту і не маглі затрымацца, і нават ежы не прыгатавалі сабе [ў дарогу].
I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, валадара Эгіпту, і ён пагнаўся за сынамі Ізраіля; а сыны Ізраіля выйшлі пад рукою ўзьнятаю.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: «Вось, Я кладу на Сыёне камень, камень выпрабаваны, вуглавы, каштоўны, моцна ўгрунтаваны. Хто верыць у Яго, ня будзе ўцякаць.
І Я павяду сьляпых па шляху, якога ня ведаюць, і па сьцежках, якіх ня ведаюць, дам ім хадзіць. І перамяню цемру перад абліччам іхнім у сьвятло, і крывыя шляхі выпрастую. Гэтыя ўсе словы Я споўню і не пакіну іх.
Я пайду перад абліччам тваім, і зраўняю ўзвышанае, і дзьверы мядзяныя разаб’ю, і засаўкі жалезныя паламаю.
Ня будуць яны галадаць і ня будуць смагнуць, і ня ўдарыць іх сьпёка і сонца, бо Той, Які шкадуе іх, будзе весьці іх, і да крыніцаў водных павядзе іх.
Я бачыў шляхі ягоныя, і Я аздараўлю яго, і павяду яго, і дам пацяшэньне яму і тым, якія сумуюць дзеля яго.
Тады зазіхціць сьвятло тваё, як зараніца, і рана твая хутка загоіцца, і пойдзе перад абліччам тваім праведнасьць твая, а слава ГОСПАДА будзе ісьці за табой.
Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх.
І выйшаў [у дарогу] сьцяг табару сыноў Дана з дружынамі сваімі, а над дружынамі ягонымі [быў] Ахіезэр, сын Амішадая.
Ня будзеш есьці з ёю кіслае. Сем дзён будзеш есьці з ёю праснакі, хлеб бедаваньня, бо пасьпешліва выйшаў ты з зямлі Эгіпецкай, каб ты памятаў пра дзень выхаду твайго з зямлі Эгіпецкай усе дні жыцьця свайго.
бо ГОСПАД, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас”.
Калі ўжо ўсе пераправіліся, тады перайшоў і Каўчэг ГОСПАДА, перайшлі і сьвятары, і сталі наперадзе народу.
І ўсё ўзброенае войска ішло перад сьвятарамі, што трубілі, а рэшта войска ішла за Каўчэгам, і трубы штораз мацней трубілі.
І сказала Дэбора Бараку: «Устань, бо ў гэты дзень аддасьць ГОСПАД у рукі твае Сісэру. Сам ГОСПАД пойдзе перад табою». І зыйшоў Барак з гары Табор, і разам з ім дзесяць тысячаў ваяроў.