Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 12:39 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

39 I сьпяклі яны з цеста, якое вынесьлі з Эгіпту, прэсныя аладкі, бо яно яшчэ ня скісла, бо яны былі выгнаныя з Эгіпту і не маглі затрымацца, і нават ежы не прыгатавалі сабе [ў дарогу].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

39 І сьпяклі яны зь цеста, якое вынесьлі зь Егіпта, праснакі, бо яно яшчэ ня скісла, таму што яны выгнаныя былі зь Егіпта і не маглі марудзіць і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

39 Прыгатавалі яны муку, якую, прасеяную, раней узялі з Егіпта, і зрабілі праснакі — хлеб, спечаны ў попеле, бо не маглі яны заквасіць сабе цеста, бо егіпцяне прымушалі іх выйсці і не дазвалялі марудзіць; і не ўдалося ім зрабіць ніякай ежы.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 12:39
5 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ГОСПАД Майсею: «Яшчэ адну загубу Я навяду на фараона і на Эгіпет. Пасьля гэтага ён адпусьціць вас адгэтуль. Калі ён будзе адпускаць вас, выганяючы, выганіць вас адгэтуль.


I панёс народ цеста сваё перш, чым яно скісла, дзежы свае, завязаныя ў шаты свае, на плячах сваіх.


І сказаў ГОСПАД Майсею: «Цяпер ты ўбачыш, што Я зраблю фараону, бо дзеля моцнае рукі ён выпусьціць іх і дзеля моцнае рукі ён выганіць іх з зямлі сваёй».


Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: «Падобнае Валадарства Нябеснае да кісьлі, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы