ІСАІ 48:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты чуў і бачыў усё гэта, хіба цяпер не прызнаеш [гэта]? А цяпер Я абвяшчаю табе новае і таемнае, чаго ты ня ведаеш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты чуў - паглядзі на ўсё гэта! І няўжо вы не прызнаеце гэтага? А сёньня Я абвяшчаю табе новае, і ты ня ведаў гэтага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты чуў і пабачыў усё гэта, ці ж цяпер гэтага не абвесціш? Даю цяпер табе пачуць новае і схаванае, чаго не ведаеш. |
[Народзе] мой, вымалачаны, сын току майго! Тое, што я пачуў ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога Ізраіля, я паведаміў вам!
Вось, [прадказаныя] раней [падзеі] прыйшлі, і новыя Я паведамлю; перш, чым яны зьдзейсьняцца, Я дам пачуць вам [пра іх].
Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.
Цяпер яно створана, а не здаўна і не за дзень, і ты ня чуў пра гэта, каб ты не сказаў: «Вось, я ведаў гэта».
Што вы за пакаленьне? Даведайцеся слова ГОСПАДА. Ці ж Я быў пустыняй для Ізраіля або зямлёй цемры? Дзеля чаго кажа народ Мой: “Мы вызваліліся! Ня прыйдзем больш да Цябе!”
Пакліч Мяне, і Я адкажу табе, і абвяшчу табе вялікае і недасяжнае, чаго ты ня ведаеш.
«Паведаміце сярод народаў і абвяшчайце, узьніміце сьцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Здабыты Бабілон! Асаромлены Бэль! Зламаны Мэрадах! Асаромлены балваны іхнія, паразьбіваныя ідалы іхнія!”
Калі трубіць у горадзе рог, хіба не дрыжаць людзі? Хіба бывае якое ліха ў горадзе, і ГОСПАД не ўчыніў [яго]?
Голас ГОСПАДА кліча ад гораду, і [той, хто мае] цьвярозы розум, баіцца імя Твайго: «Пачуйце кій і Таго, Хто прызначыў яго.
Я больш не называю вас слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны, а Я назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, паведаміў вам.
але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».
Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».
Пасьля гэтага ўбачыў я, і вось, дзьверы адчыненыя ў небе, і першы голас, які я чуў, як трубы, які гаварыў са мною, сказаў: «Узыйдзі сюды, і Я пакажу табе, што мусіць стацца пасьля гэтага».