ІСАІ 44:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будуць яны расьці між травы, як вербы пры цячэньні водаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будуць расьці сярод травы, як вербы пры патоках водаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будуць расці паміж травы, як таполі паблізу цякучых водаў. |
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
І было б насеньне тваё, як пясок, а нашчадкі ўлоньня твайго — як зярняткі пяску, і не было б зьнішчанае і сьцёртае імя тваё перад абліччам Маім!»
І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.
Бо як зямля выдае зеляніну сваю, і як сад родзіць насеньне сваё, так Госпад ГОСПАД зробіць, што вырасьце праведнасьць і хвала перад усімі народамі.
І ўзяў насеньне з зямлі той, і пасадзіў яго на полі ўрадлівым, над шматлікімі водамі як вярбу пасадзіў яго.
У першы дзень возьмеце сабе найпрыгажэйшыя плады дрэваў, лісты пальмавыя і галіны дрэваў густых і вербаў рачных, і будзеце весяліцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога вашага, сем дзён.
А многія з тых, якія чулі слова, паверылі; і быў лік такіх мужоў каля пяці тысячаў.