«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
ІСАІ 28:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага паслухайце слова ГОСПАДА, людзі блюзьнерчыя, якія пануеце над народам гэтым, які [жыве] ў Ерусаліме. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, слухайце слова Гасподняе, агуднікі, упраўцы народу гэтага, Ерусалімскага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго паслухайце слова Госпада, вы, ашуканцы, якія валадарыце над Маім народам, які жыве ў Ерузаліме. |
«Дакуль, неразумныя, будзеце любіць неразумнасьць; дакуль, насьмешнікі, будзеце захапляцца насьмешкамі сваімі, а невукі — пагарджаць веданьнем?
Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагадаюць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць.
І цяпер не насьміхайцеся, каб не заціснуліся кайданы вашыя; бо я чуў ад Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў, што прызначана зьнішчэньне для ўсёй зямлі.
Бо зьнік крыўдзіцель, і прыйшоў канец насьмешніку, і зьнішчаныя ўсе, якія ганяліся за ліхоцьцем,
Народзе Мой, немаўля цябе крыўдзіць, а жанчыны над табой пануюць. Народзе Мой, правадыры твае ашукваюць цябе і шлях сьцежкі тваёй блытаюць.
У вушы мае [сказаў] ГОСПАД Магуцьцяў: «Сапраўды, шмат дамоў будзе зруйнавана, вялікіх і прыгожых, і будуць яны без жыхароў.
І сталася, калі Егудый прачытваў тры ці чатыры слупкі, адразаў іх валадар сьцізорыкам пісарскім і кідаў у агонь, які [быў] у жарніцы, пакуль увесь скрутак не згарэў у агні, які [быў] у жарніцы.
У дзень валадара нашага князі зрабілі яго нядужым, [даўшы] бутлі віна, і ён выцягвае руку сваю разам з насьмешнікамі.
“Пабачце, вы, якія пагарджаеце, і зьдзівіцеся, і шчэзьніце, бо Я раблю справу ў дні вашыя, справу, якой вы не паверыце, калі хто распавядзе вам”».