І спалохаліся, і паўскоквалі ўсе, запрошаныя Адоніем, і кожны з іх пайшоў дарогаю сваёй.
ІСАІ 21:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Трымціць сэрца маё, трывога ахапіла мяне, прыцемкі, жаданыя мною, сталіся жудасьцю для мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сэрца маё трымціць; дрыготка калоціць мяне; радасная ноч мая абярнулася жудасьцю мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Трасецца сэрца маё, страх напаў на мяне; прыцемкі, мною жаданыя, ператварыліся для мяне ў жахі. |
І спалохаліся, і паўскоквалі ўсе, запрошаныя Адоніем, і кожны з іх пайшоў дарогаю сваёй.
І сказаў Аман: «Нават валадарка Эстэр акрамя мяне [нікога] ня клікала з валадаром на гасьціну, якую яна прыгатавала; і таксама заўтра я пакліканы з валадаром да яе.
“Улоньне маё, улоньне маё! Я качаюся ад болю! Сьцены сэрца майго! Трапеча ў-ва мне сэрца маё! Не магу маўчаць, бо гук трубы чуе душа мая, гармідар ваенны”.
Калі яны будуць разагрэтыя, Я падрыхтую для іх гасьціну, і напаю іх, каб усьцешыліся і заснулі сном вечным, і не прачнуліся, кажа ГОСПАД.
І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Бэльшацар валадар справіў банкет вялікі для магнатаў сваіх і перад вачыма тысячы піў віно.
У той момант зьявіліся пальцы рукі чалавечай і пісалі насупраць сьвечніка на тынку сьцяны палацу валадара, і валадар бачыў пясьць рукі, якая пісала.
Бо яны спляліся як цярніна, напіліся напоямі [сваімі], і зжарэ іх [агонь] як салому цалкам высхлую.
Раніцаю ты скажаш: “Хто дасьць мне [дачакацца] вечара?”, а ўвечары скажаш: “Хто дасьць мне [дачакацца] раніцы?”, дзеля страху сэрца твайго, якое будзе баяцца ўсяго таго, што ўбачаць вочы твае.
Як арол узрушвае гняздо сваё і кружляе над птушанятамі сваімі, раскінуўшы крылы свае, бярэ іх і нясе на крылах сваіх,