ЁВА 9:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ён — не чалавек, падобны да мяне, каб я мог адказаць Яму. Ён — не чалавек, з якім мне разам ісьці на суд. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Ён не чалавек, як я, каб я мог адказваць Яму і ісьці разам зь Ім на суд! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо не чалавеку, які падобны да мяне, буду я адказваць; і не чалавек Ён, з якім я буду спрачацца ў судзе. |
Вось страх [перада] мною няхай цябе не палохае, і рука мая няхай ня будзе цяжкаю над табою.
І не ўваходзь у суд са слугою Тваім, бо ня будзе праведны перад абліччам Тваім ніхто з жывых.
Хто як названы, такое імя ягонае; і вядома, што ён — чалавек, і ня можа ён судзіцца з тым, хто мацнейшы за яго.
Гора таму, хто спрачаецца з Творцам сваім, чарапок паміж чарапкоў зямных! Ці кажа гліна ганчару: «Што ты робіш?», або ці кажа выраб [майстру]: «Ты ня маеш рук»?
Вось, ён выходзіць як леў з гушчара над Ярданам на паплавы зялёныя. Я ў момант змушу яго ўцякаць ад іх, а выбранага юнака пастаўлю над імі. Бо хто [падобны] да Мяне, або хто пакліча Мяне [на суд]? І які пастыр устаіць перад абліччам Маім?
Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён кажа і ня робіць? Ці ж Ён прамовіў і ня споўніў?
Наадварот, чалавеча! Хто ты такі, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зьлепленае таму, хто зьляпіў: «Навошта ты мяне гэтак зрабіў?»
Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гляджу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».