ЁІЛЯ 2:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад аблічча ягонага дрыжаць народы, усе твары зьбялелі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Убачыўшы яго, затрымцяць народы, ва ўсіх твары зьбялеюць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад абліччам яго задрыжаць народы, ва ўсіх твары збялеюць. |
І яны трымцяць. Боль і мучэньні ахапілі іх, яны качаюцца [ад болю], як тая, што нараджае, і адзін на другога глядзяць аслупянела, палымнеюць абліччы іхнія.
Спытайцеся, прашу, і паглядзіце, ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж Я бачу ўсіх мужчынаў з рукамі на сьцёгнах іхніх, як у той, якая нараджае, і ўсе абліччы зьбялелі?
[А цяпер] выгляд іхні цямнейшы за сажу; не пазнаюць іх на вуліцах; скура іхняя прыліпла да костак іхніх, высахла, сталася як дрэва.
[Нініва] апусьцелая, спустошаная і спляжаная, і сэрца растала, і калені калоцяцца, і боль у-ва ўсіх сьцёгнах, і абліччы ўсіх счарнелі.
Дзе сяліба ільвоў, і дзе жыруюць ільвяняты? Дзе хадзіў леў і ільвіца? Там жыў леў і ніхто не трывожыў [яго].