Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


108 Вершы з Бібліі пра распяцце Хрыста

108 Вершы з Бібліі пра распяцце Хрыста

Уяві сабе, што Езус, сам Бог увасоблены, прыйшоў на зямлю, каб выратаваць і адкупіць нас. Ягоная смерць не магла перашкодзіць гэтаму. У тыя часы распяцце было самым страшным пакараннем, якое прызначалі толькі найгоршым злачынцам. Яно было жорсткім і бязлітасным.

Смерць Езуса была поўная болю і прыніжэння. Але нават у гэтыя жахлівыя хвіліны адбываліся неверагодныя рэчы, якія паказвалі, што Езус быў не проста чалавекам, а самім Богам. Часам мы губляем адчуванне таго, які вялікі подзвіг Ён здзейсніў дзеля нас.

Таму так важна прасіць Духа Божага, каб Ён адкрыў нам гэтую безмежную любоў. Калі мы адчуем яе, нашы сэрцы будуць заўсёды поўныя ўдзячнасці за ўсё, што Езус зрабіў для нас, хоць мы гэтага і не заслугоўваем. Ён аддаў усё, каб мы маглі жыць свабодна.

Дзе б ты ні знаходзіўся зараз, заплюшчы вочы і пакланіся Езусу за Ягоную бясконцую міласэрнасць і за тое, што Ён адкупіў цябе ад граху.




МАРКА 15:25

А была гадзіна трэцяя, і ўкрыжавалі Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:37

І зьмясьцілі над галавою Яго надпіс пра віну Ягоную: «Гэта Ісус, Валадар Юдэйскі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:33

І калі прыйшлі на месца, называнае Чараповае, там укрыжавалі Яго і злачынцаў, аднаго з правага, а другога — з левага боку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:1

Тады Пілат узяў Ісуса і бічаваў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:19

А Пілат напісаў надпіс і паставіў на крыжы. Было ж напісана: «Ісус з Назарэту, Валадар Юдэйскі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:34

Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 3:15

а Самаго Начальніка жыцьця забілі. Яго Бог падняў з мёртвых, і мы — сьведкі гэтага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:54

Сотнік жа і тыя, што з ім пільнавалі Ісуса, убачыўшы землятрус і тое, што сталася, страхам напалохаліся, кажучы: «Праўда, Ён — Сын Божы».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:9

І дадзена Яму магіла сярод бязбожнікаў, але ў багатага пахавалі Яго, хоць [нікому] не зрабіў Ён крыўды і не было падману ў вуснах Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:38

Тады былі ўкрыжаваныя з Ім разам два разбойнікі: адзін — праваруч, а другі — леваруч.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:35

А тыя, што ўкрыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, каб споўнілася сказанае праз прарока: «Падзялілі адзеньне маё між сабою і пра вопратку маю кідалі жэрабя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:39

А тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:32-33

Тады прыйшлі жаўнеры, і ў першага перабілі галёнкі, і ў другога, які быў укрыжаваны з Ім. Прыйшоўшы да Ісуса, калі ўбачылі, што Ён ужо памёршы, дык не перабілі ў Яго галёнак,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:47

Сотнік жа, убачыўшы ўсё, што сталася, праславіў Бога, кажучы: «Праўдзіва, Чалавек гэты быў праведнік».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:46

Каля ж дзявятае гадзіны загаласіў Ісус моцным голасам: «Элі! Элі! Лама сабахтані?», што значыць: «Божа Мой! Божа Мой! Чаму Ты Мяне пакінуў?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:15

Ён сказаў: «Што хочаце мне даць, і я вам выдам Яго?» А яны паставілі яму трыццаць срэбнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:17

І, несучы крыж Свой, Ён выйшаў на месца, называнае Чараповае, якое па-гебрайску завецца Галгофа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:40

і кажучы: «Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш, збаў Сябе Самога! Калі Ты — Сын Божы, зыйдзі з крыжа!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:42

«Іншых збаўляў, а Сябе ня можа збавіць! Калі Ён — Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, і мы паверым Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:43

Спадзяваўся на Бога, няхай Ён цяпер выбавіць Яго, калі хоча Яго. Бо Ён казаў: “Я — Сын Божы”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:50

А Ісус, зноў усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:1

Пасьля суботы, пры надыходзе першага дня пасьля суботы, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:24

І тыя, што крыжавалі Яго, падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:27

І разам з Ім укрыжавалі двух разбойнікаў, аднаго праваруч, а другога леваруч Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:29

І тыя, што праходзілі міма, блюзьнілі на Яго, ківаючы галовамі сваімі і кажучы: «Гэй, Ты, Які руйнуеш бажніцу і ў тры дні адбудоўваеш,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:30

выратуй Сябе Самога і зыйдзі з крыжа».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:32

Хрыстос, Валадар Ізраіля, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, каб мы ўбачылі і паверылі». І тыя, што былі ўкрыжаваныя з Ім, зьневажалі Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:33

А калі настала гадзіна шостая, сталася цемра па ўсёй зямлі ажно да гадзіны дзявятай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:34

І а дзявятай гадзіне Ісус загаласіў моцным голасам, кажучы: «Элёі, элёі, ламма сабахтані», што перакладаецца: «Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:37

Ісус жа, усклікнуўшы моцным голасам, аддаў духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:38

І заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:35

І стаяў народ, гледзячы. А разам з імі насьміхаліся і начальнікі, кажучы: «Другіх збаўляў, няхай жа Сябе Самога збавіць, калі Ён — Хрыстос, Выбранец Божы».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:36

Зьдзекваліся з Яго і жаўнеры, падыходзячы, і прыносячы Яму воцат,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:37

і кажучы: «Калі Ты — Валадар Юдэйскі, збаў Сябе Самога».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:39

Адзін з павешаных злачынцаў блюзьніў на Яго, кажучы: «Калі Ты — Хрыстос, збаў Сябе і нас».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:40

Адказваючы, другі забараняў яму, кажучы: «Ці ж ты не баішся Бога, бо і сам маеш такі самы прысуд?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:41

І мы сапраўды [асуджаны] справядліва, бо атрымалі вартае таго, што мы зрабілі, а Ён нічога благога не зрабіў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:42

І сказаў Ісусу: «Узгадай пра мяне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Валадарства Тваё!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:43

І сказаў яму Ісус: «Сапраўды кажу табе: сёньня будзеш са Мною ў раі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:46

І ўсклікнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: «Ойча, у рукі Твае аддаю Дух Мой». І, сказаўшы гэтае, аддаў духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:16

Тады ён выдаў ім Яго, каб быў укрыжаваны. Яны ўзялі Ісуса і павялі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:18

Там укрыжавалі Яго, і з Ім двух другіх паабапал Яго, а ў сярэдзіне — Ісуса.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:23

А жаўнеры, калі ўкрыжавалі Ісуса, узялі адзеньне Ягонае і падзялілі на чатыры часткі — кожнаму жаўнеру частка, і вопратку. А вопратка была ня шытая, але ўся вытканая ад верху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:24

Тады сказалі яны адзін аднаму: «Ня будзем разьдзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй яна будзе», каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Падзялілі адзеньне Маё між сабою і пра шату Маю кідалі жэрабя». Так і ўчынілі жаўнеры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:28

Пасьля гэтага Ісус, ведаючы, што ўсё ўжо зьдзейсьнілася, каб споўнілася Пісаньне, кажа: «Смагну!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:29

Там стаяла пасудзіна, поўная воцату. [Жаўнеры], напоўніўшы губку воцатам і ўсклаўшы на ізоп, паднесьлі да вуснаў Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:30

Калі ж Ісус узяў воцат, сказаў: «Зьдзейсьнілася!», і, схіліўшы галаву, аддаў дух.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:31

А Юдэі, каб не засталіся целы на крыжы ў суботу, таму што быў дзень прыгатаваньня, а тая субота была днём вялікім, прасілі Пілата, каб перабіць ў іх галёнкі і зьняць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:32

Тады прыйшлі жаўнеры, і ў першага перабілі галёнкі, і ў другога, які быў укрыжаваны з Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:33

Прыйшоўшы да Ісуса, калі ўбачылі, што Ён ужо памёршы, дык не перабілі ў Яго галёнак,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:34

але адзін з жаўнераў дзідаю прабіў бок Ягоны, і адразу выцякла кроў і вада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:23

Яго, паводле вызначанай рады і прадбачаньня Божага выдадзенага, вы, узяўшы і рукамі беззаконьнікаў прыбіўшы цьвікамі, забілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:36

Дык няхай упэўнена ведае ўвесь дом Ізраіля, што Бог зрабіў і Госпадам, і Хрыстом Яго, Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 3:14

Вы ж ад Сьвятога і Праведнага адракліся і прасілі дараваць вам чалавека забойцу,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:10

няхай будзе вядома ўсім вам і ўсяму народу Ізраіля, што ў імя Ісуса Хрыста з Назарэту, Якога вы ўкрыжавалі, Якога Бог уваскрасіў з мёртвых, праз Яго ён стаіць перад вамі здаровы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 5:30

Бог бацькоў нашых уваскрасіў Ісуса, Якога вы забілі, павесіўшы на дрэве.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:8

А Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі [яшчэ] грэшнікамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:6

ведаючы тое, што стары наш чалавек укрыжаваны, каб зьнішчана было цела грэху, каб нам не служыць ужо грэху;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:18

Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, ёсьць глупства, а для нас, якія ідуць на збаўленьне, — сіла Божая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:23

а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў — згаршэньне, а для Грэкаў — глупства,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:2

бо я судзіў ня ведаць у вас нічога, акрамя Ісуса Хрыста, і Таго, Які ўкрыжаваны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 2:20

Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 3:13

Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:7

у Якім маем адкупленьне праз кроў Яго, адпушчэньне грахоў, паводле багацьця ласкі Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:20

і каб праз Яго пагадзіць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:14

сьцёршы рукапіс пастановаў, што былі супраць нас; і забраў яго спасярод, прыбіўшы да крыжа,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:24

Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:18

Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 2:9

а бачым Ісуса, Які крыху быў паніжаны перад анёламі, Які праз пакуту сьмерці атрымаў вянок славы і пашаны, каб з ласкі Божае пакаштаваў сьмерці за ўсіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:12

А Ён, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:2

углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:26-28

Калі ж яны елі, Ісус узяў хлеб, і, дабраславіўшы, паламаў, і даў вучням, і сказаў: «Бярыце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё». І, узяўшы келіх і падзякаваўшы, даў ім, кажучы: «Піце з яго ўсе, бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх дзеля адпушчэньня грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:1-2

А калі настала раніца, усе першасьвятары і старшыні народу мелі нараду адносна Ісуса, каб забіць Яго. і далі іх за поле ганчара, як загадаў мне Госпад». А Ісус стаў перад ваяводам; і спытаўся ў Яго ваявода, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ісус жа сказаў яму: «Ты кажаш». І, калі абвінавачвалі Яго першасьвятары і старшыні, Ён нічога не адказваў. Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьведчаць супраць Цябе?» І не адказаў яму ніводнага слова, так што ваявода надта дзівіўся. А на сьвята ваявода меў звычай вызваляць натоўпу аднаго вязьня, якога яны хочуць. Мелі ж тады знакамітага вязьня, называнага Барабба. Дык калі яны сабраліся, сказаў ім Пілат: «Каго хочаце, каб я вызваліў вам: Бараббу ці Ісуса, называнага Хрыстом?» Бо ведаў, што праз зайздрасьць выдалі Яго. Калі ён сядзеў на судовым пасадзе, жонка ягоная паслала да яго, кажучы: «Няма чаго [рабіць] табе і Праведніку Гэтаму, бо я шмат перацярпела сёньня ў-ва сьне дзеля Яго». І, зьвязаўшы Яго, павялі і выдалі Яго Понтыю Пілату, ваяводзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:11

А Ісус стаў перад ваяводам; і спытаўся ў Яго ваявода, кажучы: «Ты — Валадар Юдэйскі?» Ісус жа сказаў яму: «Ты кажаш».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:12-14

І, калі абвінавачвалі Яго першасьвятары і старшыні, Ён нічога не адказваў. Тады кажа Яму Пілат: «Ня чуеш, колькі сьведчаць супраць Цябе?» І не адказаў яму ніводнага слова, так што ваявода надта дзівіўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 14:61-62

А Ён маўчаў і нічога не адказваў. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і гаворыць Яму: «Ці Ты — Хрыстос, Сын Дабраслаўлёнага?» А Ісус сказаў: «Гэта Я, і вы ўгледзіце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Моцы і Які ідзе на аблоках нябесных».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 15:1

І адразу раніцаю, зрабіўшы нараду, першасьвятары са старшынямі і кніжнікамі, і ўвесь сынэдрыён, зьвязаўшы Ісуса, павялі і выдалі Пілату.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 22:63-65

І мужчыны, якія трымалі Ісуса, зьдзекваліся з Яго, зьбіваючы. І, засланіўшы Яго, білі Яго па абліччы, і пыталіся ў Яго: «Прароч, хто ўдарыў Цябе?» І шмат іншага, блюзьнячы, гаварылі на Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:1-2

І, падняўшыся, усё мноства іх павяло Яго да Пілата. А першасьвятары і кніжнікі стаялі, заўзята абвінавачваючы Яго. Ірад жа з жаўнерамі сваімі, пагардзіўшы Ім і пазьдзекваўшыся з Яго, апрануў Яго ў сьветлае адзеньне і паслаў Яго да Пілата. І сталіся ў той дзень Пілат і Ірад сябрамі, бо раней мелі варожасьць між сабою. Пілат жа, склікаўшы першасьвятароў, і начальнікаў, і народ, сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Чалавека гэтага, як таго, хто адварочвае [ад уладаў] народ. І вось я, пры вас дапытаўшы, не знайшоў у Чалавеку гэтым аніякай віны, у якой вы Яго абвінавачваеце. І таксама Ірад [нічога не занйшоў], бо я пасылаў вас да яго. І вось, нічога ня знойдзена ў Ім, вартага сьмерці. Таму, пакараўшы Яго, я вызвалю [Яго]». А яму трэба было на сьвята вызваліць ім аднаго [вязьня]. А ўсё мноства закрычала, кажучы: «Вазьмі Яго! А нам вызвалі Бараббу!» А той быў кінуты ў вязьніцу за паўстаньне, якое ён учыніў у горадзе, і забойства. І пачалі абвінавачваць Яго, кажучы: «Гэтага знайшлі мы, што Ён псуе народ і забараняе плаціць падаткі цэзару, называючы Сябе Хрыстом Валадаром».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:4

А Пілат сказаў першасьвятарам і натоўпам: «Я не знаходжу аніякае віны ў гэтым Чалавеку».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:13-15

Пілат жа, склікаўшы першасьвятароў, і начальнікаў, і народ, сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Чалавека гэтага, як таго, хто адварочвае [ад уладаў] народ. І вось я, пры вас дапытаўшы, не знайшоў у Чалавеку гэтым аніякай віны, у якой вы Яго абвінавачваеце. І таксама Ірад [нічога не занйшоў], бо я пасылаў вас да яго. І вось, нічога ня знойдзена ў Ім, вартага сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 23:16

Таму, пакараўшы Яго, я вызвалю [Яго]».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 18:28

Тады вядуць Ісуса ад Каяфы ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не занячысьціцца, але каб маглі есьці пасху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 18:31

Тады сказаў ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і паводле вашага Закону судзіце Яго». Тады Юдэі сказалі яму: «Нам нікога ня можна забіваць»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 18:36

Адказаў Ісус: «Валадарства Маё ня з гэтага сьвету. Калі б з гэтага сьвету было Валадарства Маё, паслугачы Мае змагаліся б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям. Цяпер жа Валадарства Маё ня згэтуль».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 18:37

Тады сказаў Яму Пілат: «Дык Ты Валадар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я — Валадар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб сьведчыць пра праўду. Усякі, хто з праўды, слухае голас Мой».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:10

Тады кажа Яму Пілат: «Ты не гаворыш са мною? Ці Ты ня ведаеш, што я маю ўладу ўкрыжаваць Цябе і маю ўладу адпусьціць Цябе?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 19:11

Адказаў Ісус: «Ты ня меў бы аніякае ўлады нада Мною, калі б табе не было дадзена звыш; дзеля гэтага большы грэх мае той, хто выдаў Мяне табе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:25

Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:32

Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 1:4

Які аддаў Сябе за грахі нашыя, каб вырваць нас з цяперашняга веку злога паводле волі Бога і Айца нашага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:14

А мне няхай не надарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я — для сьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:16

і ў адным целе пагадзіць абодвух з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:8

панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:3

бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:10

Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:26

бо мусіў бы Ён шматкроць цярпець ад заснаваньня сьвету, але Ён цяпер адзін раз зьявіўся на сканчэньні вякоў дзеля адкіданьня грэху праз ахвяру Сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:28

гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:10

Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:18-19

ведаючы, што не зьнішчальным срэбрам ці золатам выбаўлены вы ад марнага ладу жыцьця, перададзенага ад бацькоў, але каштоўнай крывёю Хрыста, як Ягняці беззаганнага і неапаганенага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:21

Бо вы на гэта пакліканыя, бо і Хрыстос перацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі па сьлядах Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:1

Дык як Хрыстос цярпеў за нас целам, і вы ўзброй­цеся такой думкаю, што той, хто церпіць целам, перастае грашыць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 1:5

і ад Ісуса Хрыста, сьведкі вернага, Першароднага з мёртвых і Начальніка валадароў зямных. Яму, Які палюбіў нас і ў крыві Сваёй абмыў нас ад грахоў нашых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 5:9

і сьпяваюць новы сьпеў, кажучы: «Ты годны ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо Ты быў забіты, і Ты Крывёю Сваёю адкупіў нас Богу з кожнага калена, і мовы, і племені, і народу,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 7:14

І я сказаў яму: «Пане, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія прыйшлі з вялікага прыгнёту. І яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:40

Бо як Ёна быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:39

І, адыйшоўшыся трохі, упаў на аблічча Сваё, молячыся і кажучы: «Ойча Мой! Калі магчыма, няхай абміне Мяне келіх гэты; аднак не як Я хачу, але як Ты».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 9:22

сказаўшы, што Сын Чалавечы мусіць шмат перацярпець, і быць адкінутым старшынямі, і першасьвятарамі, і кніжнікамі, і будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Мой любы Мікола, дзякуй Табе, бо Тваё распяцце было часткай Божага плану ад пачатку, каб даць нам мэту і вечнае жыццё. Гэта найвялікшая падзея, якая падзяліла гісторыю чалавецтва на "да" і "пасля". Дзякуй, што Ты ахвяраваў сваім жыццём дзеля мяне, што пайшоў на крыж і праліў сваю кроў, каб адкупіць мяне ад усяго зла і беззаконня, узяўшы на сябе ўсе мае грахі. Ты так палюбіў мяне, што не пашкадаваў свайго жыцця, разарваў заслону, каб даць мне збаўленне і магчымасць мець блізкія адносіны з Табой. Прашу Цябе, дапамажы мне ацаніць гэтую вялікую ахвяру, зразумець, што толькі праз Тваё распяцце я маю жыццё, надзею і праўду. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы