Ведаеш, няма нейкага пэўнага ўзросту для шлюбу, хоць грамадства часта спрабуе нам навязаць свае рамкі. Але падумай вось пра што: лепш ажаніцца ці выйсці замуж паводле Божай волі, чым пад ціскам грамадства. Калі ты адчуваеш кіраўніцтва Святога Духа ў сваім жыцці, гэта ўжо вялікі поспех і гарантыя таго, што Яго план для цябе будзе лепшы за любыя абставіны.
Не трэба саромецца таго, што ты пакуль адзін ці адна. Гэта выдатны час, каб лепш зразумець сябе, зблізіцца з Богам, а потым ужо падзяліцца сваім жыццём з кімсьці яшчэ. Не спяшайся, пражыві кожны этап так, як гэта задумана ў Божым вечным плане, і дазволь Яго голасу весці цябе на кожным кроку. Так ты пазбегнеш непрыемных наступстваў.
Скарыстайся гэтым часам, каб расці духоўна, больш любіць сябе і служыць Богу, і ты ўбачыш, як Ён дабраславіць цябе патрэбным чалавекам, каб разам з ім выканаць Яго мары тут, на зямлі.
Адносна таго, пра што вы пісалі да мяне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны.
А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду,
Бо хачу, каб усе людзі былі, як і я, але кожны мае свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.
А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы. Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу.
І сказаў ГОСПАД Бог: «Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму».
Але, з увагі на распусту, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.
Або вы ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцаю, ёсьць адно цела [з ёю]? Бо сказана: “Будуць двое адным целам”.
Бо ёсьць скапцы, што з улоньня маці гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, якія выпакладаныя людзьмі; і ёсьць скапцы, якія самі сябе выпакладалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа ўмясьціць, няхай умесьціць».
Гэта тыя, якія не апаганіліся з жанчынамі, бо яны ў дзявоцтве; гэта тыя, якія ідуць за Ягнём, куды б Ён ні ішоў. Яны адкуплены ад людзей, першынцы Богу і Ягняці,
А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы.
Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.
Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць. Ведаю, як у паніжэньні быць, і ведаю, як у дастатку; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім: і насычацца, і галадаваць, мець і дастатак, і нястачу. Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,
Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам; І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займаліся ім. Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца. І даведаўся я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і рабіць добрае ў жыцьці сваім. І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы. І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго. Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамінула. І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць. Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”. Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла. Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць. Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана. Усё ідзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца. Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю? І ўбачыў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго? Час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць. Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць. Час кідаць камяні і час зьбіраць камяні, час абдымаць і час пазьбягаць абдымкаў. Час шукаць і час губляць, час захоўваць і час пакідаць. Час разьдзіраць і час сшываць, час маўчаць і час гаварыць. Час любіць і час ненавідзець, час вайны і час міру.
Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае, Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце; у дбайнасьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце; [маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі; у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці. Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце. Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача. Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе. Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі. Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі. Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад». і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях) Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.
А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, тое чалавек няхай не разлучае».
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ. Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад царквой вялікай ня ўтоіваў. ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне, бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне. Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне! Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё. Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: «Ага, ага!» Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!» Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — успамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, Божа мой! Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой. І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.
Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.
Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.
Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага, не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго. Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх. На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю. Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш. «За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае. Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго. Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё». кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!
Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.
І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.
Шчасьлівыя тыя, у якіх шлях беззаганны, якія ходзяць паводле Закону ГОСПАДА. Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх! Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх. Ад усякай сьцежкі благой я стрымліваў ногі мае, каб захоўваць слова Тваё. Ад прысудаў Тваіх я ня адступаўся, бо Ты мяне навучаеш. Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім! Пра загады Твае буду разважаць, дзеля гэтага ненавіджу ўсякую сьцежку хлусьні. Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй. Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй. Я вельмі моцна прыгнечаны; ГОСПАДЗЕ, ажыві мяне паводле слова Твайго! Мей упадабаньне, прашу, ГОСПАДЗЕ, у дабраахвотных [абяцаньнях] вуснаў маіх, і навучы мяне судам Тваім. Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і Закон Твой я не забываюся. У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе. Наставілі бязбожнікі пастку супраць мяне, але я не ўхіліўся ад загадаў Тваіх. Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго. Я нахіляю сэрца маё, каб рабіла паводле пастановаў Тваіх на вякі, аж да канца. Двудушных я ненавіджу, а Закон Твой люблю. Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся. Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго. Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй. Умацуй мяне, і буду збаўлены, і буду ўглядацца ў пастановы Твае заўсёды. Ты адапхнуў усіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні. Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае. Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім! Дрыжыць ад страху перад Табою цела маё, і судоў Тваіх я баюся. Я чыніў суд і праведнасьць; не аддай мяне прыгнятальнікам маім! Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму], каб не прыгняталі мяне свавольнікі. Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй. Учыні са слугою Тваім паводле міласэрнасьці Тваёй, і навучы мяне пастановам Тваім. Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае. Час дзейнічаць для ГОСПАДА, [бо] яны парушылі Закон Твой. Дзеля гэтага я люблю прыказаньні Твае больш, чым золата, золата найчысьцейшае. Дзеля гэтага ўсе загады Твае, усе лічу слушнымі, кожную сьцежку хлусьні ненавіджу. Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх. Вуснамі маімі абвяшчаю ўсе прысуды вуснаў Тваіх. Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным. Расчыняю я вусны мае і ўздыхаю, бо прагну прыказаньняў Тваіх. Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё. Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною. Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае. Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім. Струмяні водаў цякуць з вачэй маіх, бо [людзі] не захоўваюць Закон Твой. Ты праведны, ГОСПАДЗЕ, і справядлівыя суды Твае. Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую. Зьядае мяне руплівасьць мая, бо забыліся на словы Твае прыгнятальнікі мае. На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў. Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго. Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся. Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і Закон Твой — праўда. Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая. Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць. З усяго сэрца я клічу; адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх. Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае! Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся. Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё. Голас мой пачуй паводле міласэрнасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ, паводле суду Твайго ажыві мяне. Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае. Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад Закону Твайго адступіліся. Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда. Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх. Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра Закон Твой не забываўся. Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне. Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх. Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне. Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся. Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго. Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне. У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго. Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй. Князі перасьледуюць мяне без прычыны, але слова Твайго баіцца сэрца маё. Я радуюся са слова Твайго як той, хто знайшоў вялікі прыбытак. Хлусьню ненавіджу і брыджуся ёю, Закон Твой люблю. Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй. Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца. Я ўзіраюся на збаўленьне Тваё, ГОСПАДЗЕ, і выконваю прыказаньні Твае. Захоўвала душа мая сьведчаньні Твае, і я моцна ўзьлюбіў іх. Я захоўваю загады Твае і сьведчаньні Твае, бо ўсе шляхі мае перад Табою. Няхай дойдзе галашэньне маё да аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ! Паводле слова Твайго дай мне разуменьне. Рабі добрае слузе Твайму, каб я жыў і захоўваў слова Тваё. Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне! Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім. Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя. Няхай станецца рука Твая дапамогай маёй, бо я выбраў загады Твае. Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая. Няхай жыве душа мая, каб хваліць Цябе, і суды Твае няхай дапамогуць мне. Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся. Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго! Я — прыхадзень на зямлі; не хавай ад мяне прыказаньні Твае! Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,
Але вялікі прыбытак — пабожнасьць разам з задаволенасьцю. Бо мы нічога не прынесьлі ў сьвет; зразумела, што і нічога вынесьці ня можам.
ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім. Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.
Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць; Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю. але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць. Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.
Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
Бо як у адным целе маем шмат членаў, але ня ўсе члены маюць тую самую работу, гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.
ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек? ГОСПАД са мною, Ён — дапамога мая, і я буду глядзець [на загубу] тых, што мяне ненавідзяць.
Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,
Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.
Рукі Твае зрабілі мяне і ўмацавалі; дай мне разуменьне, каб я навучыўся прыказаньням Тваім!
Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе, імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.
Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
хочучы быць законавучыцялямі, не разумеючы ані таго, што кажуць, ані таго, пра што сьцьвярджаюць.
Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго. ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею. Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,
Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,
Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.
А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.
Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
Бо ці ж я на людзей спадзяюся, ці на Бога? Ці шукаю, каб спадабацца людзям? Бо калі б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыста.