Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


155 Вершы з Бібліі пра вайну

155 Вершы з Бібліі пра вайну

У часы вайны і крызісу так лёгка паддацца страху і няўпэўненасці. Але Біблія прапануе нам маяк надзеі і сілы.

Пасярод хаосу і роспачы мы можам знайсці суцяшэнне ў Божай абяцанцы быць з намі, нават у самыя цёмныя хвіліны. Як сказана ў Псалме 46:1-2: "Бог нам прытулак і сіла, хуткая дапамога ў бядзе. Таму не будзем баяцца, хоць зямля здрыганецца і горы абрынуцца ў мора".

А ў Евангелии ад Яна 16:33 Ісус сказаў нам: "Гэта Я сказаў вам, каб у Мне вы мелі спакой. У свеце вы будзеце мець гора, але будзьце адважнымі: Я перамог свет".

У часы вайны і крызісу памятайце, што наша сапраўдная зброя не фізічная, а духоўная. Малітва, вера і надзея — нашыя наймацнейшыя інструменты. Засяроджваючы наш розум і сэрца на Богу, мы можам сустрэць любыя цяжкасці з мужнасцю і ўпэўненасцю.

Бог заклікае нас быць святлом сярод цемры, быць носьбітамі надзеі і любові ў часы роспачы. Праз нашыя ўчынкі і словы мы можам адлюстроўваць любоў і спакой Хрыста, даючы суцяшэнне і падтрымку тым, хто побач.

У гэтыя цяжкія часы даверцеся Богу, трымайцеся Яго абяцання збаўлення і дазвольце Яго любові весці вас па жыцці.




ПСАЛТЫР 144:1

Давіда. Дабраслаўлёны ГОСПАД, скала мая, Які навучае рукі мае барацьбе, і пальцы мае — змаганьню.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:1-2

Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых? Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас. Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя. Адзін ёсьць Заканадаўца, Які можа збавіць і загубіць. А хто ты, які судзіш другога? Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць», вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне. Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое», вы цяпер праз пыху сваю хваліцеся. Усякая гэткая пахвальба ёсьць зло. Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму. Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, вадзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:3

Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі між вамі зайздрасьць, сваркі і нязгода, дык ці не цялесныя вы і ці не па-чалавечаму ходзіце?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:6-7

Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец. Бо паўстане народ на народ і валадарства на валадарства; і будуць голад, і пошасьці, і землятрусы месцамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 120:7

Я — [сам] супакой; але, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 15:3

ГОСПАД — Муж вайны, ГОСПАД — імя Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 4:3

І Ён будзе судзіць паміж шматлікімі народамі, і будзе дакараць народы магутныя, якія далёка; і яны перакуюць мячы свае на плугі і дзіды свае на сярпы; не падыме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:22

Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 20:1

Калі выйдзеш на вайну супраць ворагаў тваіх і ўбачыш, што [ў іх] і коней, і калясьніцаў, і людзей болей, чым у цябе, ня бойся іх, бо з табой ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:4

І Ён будзе судзіць народы і вінаваціць многіх людзей. І перакуюць яны мячы свае на плугі, а дзіды — на сярпы. Не падыме народ на народ меч, і ня будуць больш вучыцца ваяваць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 14:2

І Я зьбяру ўсе народы супраць Ерусаліму на бітву, і горад будзе здабыты, і дамы будуць разрабаваныя, і жанчыны будуць зьняслаўленыя, і палова гораду пойдзе ў палон, але рэшта народу ня будзе вынішчана з гораду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 25:12

І дзесяць тысячаў жывых узялі ў палон сыны Юды; і прывялі іх на вяршыню скалы, і скінулі іх з вяршыні скалы, і ўсе яны разьбіліся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 20:4

бо ГОСПАД, Бог ваш, ідзе з вамі, каб ваяваць за вас з ворагамі вашымі і каб выратаваць вас”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:34

Ён робіць ногі мае як у аленя і на вышыні ставіць мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 22:8

І было да мяне слова ГОСПАДА, кажучы: “Ты разьліў шмат крыві і вёў войны вялікія. Ты не пабудуеш Дом для імя Майго, бо ты разьліў шмат крыві на зямлі перада абліччам Маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 17:47

Няхай ведае ўся царква, што ГОСПАД не мячом і дзідай ратуе, бо гэта вайна ГОСПАДА, і Ён выдасьць вас у рукі нашыя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:35

Ён навучае рукі мае для бітвы, і рамёны мае напінаюць лук мядзяны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:15

І ён сказаў: «Слухайце, увесь Юда і жыхары Ерусаліму, і валадар Язафат! Гэта кажа вам ГОСПАД: “Ня бойцеся і не палохайцеся мноства гэтага вялікага, бо ня вашая вайна гэтая, але Божая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1-3

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў. Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні. «Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!» ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях) Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць. Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 76:3

І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 144:2

Міласэрнасьць для мяне і замчышча маё, умацаваны замак мой і Збаўца для мяне, шчыт мой, Той, у Якім маю надзею, Ён народ мой падпарадкоўвае мне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 9:5

Бо кожны бот вайсковы, які шоргае гучна, і кожны плашч, заліты крывёю, будзе на спаленьне, на спажыву агню.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 31:4

Бо гэта сказаў ГОСПАД да мяне: «Як леў і львянятка вуркоча над здабычай сваёй, калі супраць яго зьбіраецца грамада пастухоў, і ён не палохаецца голасу іхняга, не пужаецца гармідару іхняга, так ГОСПАД Магуцьцяў зыйдзе, каб вая­ваць на гары Сыён і на ўзгорку ейным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:13

ГОСПАД прыходзіць, як волат і як ваяр, выклікае на бой, узьнімае кліч, гукае пераможна над ворагамі Сваімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 59:19

І будуць баяцца імя ГОСПАДА на захадзе, і славы Ягонай — на ўсходзе сонца, бо Ён прыйдзе, як рака бурлівая, якую вецер ГОСПАДА гоніць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 51:20-23

Ты — молат Мой, прылада вайны. Табою Я паб’ю народы і зьнішчу табою валадарствы. Табою Я паб’ю каня і вершніка ягонага, табою паб’ю калясьніцу і возьніка ейнага. Табою Я паб’ю мужчыну і жанчыну, табою паб’ю старога і маладога, табою паб’ю юнака і дзяўчыну. Табою Я паб’ю пастыра і чараду ягоную, табою паб’ю земляроба і воз ягоны, табою паб’ю ваяводаў і ўрадоўцаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 30:3

Бо блізкі дзень, блізкі дзень ГОСПАДА! Днём хмараў будзе час [кары] для народаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 39:9

І выйдуць жыхары гарадоў Ізраіля, каб распаліць агонь і спаліць зброю, шчыты і тарчы, лукі і стрэлы, доўбні і дзіды, сем гадоў будуць паліць гэта ў агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АМОСА 1:1

Словы Амоса, што быў [адным] з гадоўцаў авечак у Тэкоа, якія ён бачыў пра Ізраіль у дні Узіі, валадара Юды, і ў дні Ерабаама, валадара Ізраіля, два [гады] перад землятрусам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁІЛЯ 3:9

Клічце пра гэта сярод народаў; пасьвяціцеся на вайну; пабудзіце волатаў; няхай наблізяцца, няхай прыйдуць усе ваяры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:37

Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:12

змагайся добрым змаганьнем веры, трымайся за жыцьцё вечнае, да якога ты і пакліканы, і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:12

бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 10:3-4

Бо мы, ходзячы ў целе, не паводле цела змагаемся, бо зброя змаганьня нашага не цялесная, але магутная ад Бога на руйнаваньне цьвярдыняў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:1

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:32-34

І што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мне часу, каб распавядаць пра Гедэона, Барака, пра Самсона і Ефтая, пра Давіда і Самуэля, і пра прарокаў, якія вераю перамагалі валадарствы, чынілі праведнасьць, атрымлівалі абяцаньні, загароджвалі пашчы ільвоў, тушылі сілу агню, уцякалі ад вострыва мяча, умацоўваліся ад слабасьці, ставаліся дужымі ў бітве, прымушалі ўцякаць табары чужынцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 14:14-16

І пачуў Абрам, што ўзяты ў палон брат ягоны, і ўзброіў трыста васямнаццаць спраўных [слугаў] сваіх, народжаных у доме яго, і рушыў у пагоню аж пад Дан. І, падзяліўшыся, напаў на іх ноччу, ён і слугі ягоныя, і разьбіў іх, і гнаў іх аж да Ховы, што зьлева ад Дамаску. І вярнуў ён усю маёмасьць, а таксама Лота, брата свайго, і маёмасьць ягоную, і жанчынаў, і народ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 14:14

ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 1:30

ГОСПАД, Бог наш, Які ідзе перад намі, будзе ваяваць за нас, як зрабіў Ён у Эгіпце на вачах нашых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 3:22

Ня бойся іх, бо ГОСПАД, Бог ваш, будзе ваяваць за вас”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 20:8

І яшчэ няхай начальнікі прамовяць да народу і ска­жуць: “Хто баіцца і чыё сэрца дрыжыць, няхай ідзе і вернецца ў дом свой, каб не зрабіў дрыготкім сэрцы братоў сваіх, як [дрыготкае] сэрца ягонае”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 1:9

Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 10:25

І Егошуа сказаў ім: «Ня бойцеся і не палохайцеся, будзьце цьвёрдыя і мужныя! Так ГОСПАД зробіць усім ворагам вашым, супраць якіх будзеце змагацца».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
СУДЗЬДЗЯЎ 5:2

«Адпомшчаны Ізраіль, бо народ выступіў дабраахвотна! Дабраславіце ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
СУДЗЬДЗЯЎ 7:20

І затрубілі ў рогі тры аддзелы, і пабілі збаны, і ўзялі ў левую руку паходні, а ў правую — рогі, каб імі трубіць, і крычалі: «Меч ГОСПАДА і Гідэона!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 10:5

І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі псалтыры, бубны, жалейкі і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 13:3

І Ёнатан пабіў дружыну Філістынцаў, якая была ў Геве. І пачулі пра гэта Філістынцы, а Саўл абвясьціў пра гэта гукам трубы ў-ва ўсёй зямлі, кажучы: «Няхай пачуюць Гебраі!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 14:6

І сказаў Ёнатан юнаку, збраяносцу свайму: «Хадзем, падыйдзем да варты гэтых неабрэзаных. Можа, ГОСПАД дапаможа нам, бо ГОСПАДУ ня цяжка ратаваць праз многіх ці праз некалькіх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 14:52

І ў-ва ўсе дні Саўла ішла зацятая вайна з Філістынцамі. І калі бачыў Саўл нейкага магутнага чалавека, здольнага да бою, забіраў яго да сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 17:1-2

І сабралі Філістынцы войскі свае на вайну, і сабраліся ў Соха, што ў Юдэі, і разлажыліся табарам між Соха і Азэкаю ў Эфэс-Даміме. І сказаў Філістынец: «Вось, я зьневажаю сёньня дружыны Ізраіля. Дайце мне чалавека, і мы будзем біцца!» І чулі гэтыя словы Філістынца Саўл і ўвесь Ізраіль, і напалохаліся, і вельмі баяліся. А Давід быў сынам Эфрацяніна з Бэтлеему Юдэйскага, імя ягонае — Есэй. Ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо старым і ў гадах пажылых. Тры старэйшыя сыны ягоныя пайшлі з Саўлам ваяваць. Імёны тых трох сыноў ягоных, якія пайшлі на вайну, былі: першародны Эліяў, другі — Абінадаў, а трэці — Шамма. Давід жа быў найменшым. А тры старэйшыя пайшлі за Саўлам. Давід прыходзіў да Саўла і адыходзіў, каб пасьвіць авечак бацькі свайго ў Бэтлееме. А Філістынец выходзіў раніцаю і ўвечары, і выходзіў гэтак сорак дзён. І сказаў Есэй сыну свайму Давіду: «Вазьмі для братоў тваіх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, і занясі хутка братам тваім у табар! І занясі дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў тваіх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія». А Саўл і яны, і ўсе сыны Ізраіля ваявалі з Філістынцамі ў лагчыне Эла. А Саўл і ваяры Ізраільскія сабраліся і разлажыліся табарам у лагчыне Эла, і пашыхтаваліся да бою супраць Філістынцаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 10:12

Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 11:1

І сталася праз год, у час, калі валадары выходзяць [на войны], Давід выправіў Ёава і слугаў сваіх з ім, і ўсяго Ізраіля, і яны спустошылі сыноў Амона і абляглі Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 20:23

А слугі валадара Сірыі сказалі яму: «Бог гор ёсьць Богам іхнім, таму яны былі мацнейшыя за нас. Але калі мы нападзем на іх на раўніне, мы будзем мацнейшыя за іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 6:16

А ён сказаў: «Ня бойся. Болей тых, хто з намі, чым тых, хто з імі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 19:35

І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 5:22

Бо шмат пападала забітых, бо ад Бога была вайна гэтая. I жылі яны на месцы іхнім да няволі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 14:11

І пайшлі яны ў Баал-Пэрацым, і пабіў іх там Давід, і сказаў Давід: «Пабіў Бог ворагаў маіх рукою маёю, як прарыў вады». Дзеля гэтага далі імя месцу гэтаму Баал-Пэрацым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:11

Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПА­ДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 15:7

Але вы будзеце моцныя, і няхай ня слабнуць рукі вашыя, бо ёсьць нагарода за ўчынкі вашыя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:20

І ўсталі яны рана раніцаю, і вырушылі ў пустыню Тэкоа. І калі яны выходзілі, устаў Язафат і сказаў: «Паслухайце мяне, Юда і жыхары Ерусаліму! Верце ў ГОСПАДА, Бога вашага, і будзеце непахісныя; верце прарокам Ягоным, і будзеце мець посьпех».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:1

Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:14

Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:18

Увечары, і раніцаю, і ў белы дзень я буду енчыць і галасіць, і Ён пачуе голас мой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:9

Туляньне маё Ты мне залічыў. Зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, бо яны [запісаныя] ў кнізе Тваёй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:30

Дзеля сьвятыні Тваёй у Ерусаліме валадары будуць прыносіць дары.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 83:1-4

Сьпеў. Псальм Асафа. Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну каля ручая Кішон, якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі. Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам, якія казалі: «Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!» Божа мой! Зрабі іх як [пыл у] віхуры, як салому пад ветрам! Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы, гэтак Ты перасьледуй іх бурай Тваёю і віхурай Тваёй напалохай! Напоўні сорамам абліччы іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ. Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць, і даведаюцца, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю. Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа! Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву. Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:43

Ты ўзьняў правіцы тых, якія перасьледавалі яго, і ўзрадаваў усіх ворагаў ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:1

Божа помсты, ГОСПАДЗЕ, Божа помсты, зазьзяй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 144:5-6

ГОСПАДЗЕ, нахілі неба Тваё і зыйдзі, дакраніся да гор, і яны запалаюць! Блісьні маланкай і расьцяруш іх, пусьці стрэлы Твае і прагані іх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:31

Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога — ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:2

Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:15

Вось, Я перамяню цябе ў малатарню новую, вострую, зубчастую, і будзеш ты малаціць і трушчыць горы, і ўзгоркі сатрэш у мякіну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:17

Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 51:46

Няхай ня млее сэрца вашае, і ня бойцеся весткі, якую чуеце на зямлі, бо ў [адзін] год прыйдзе вестка, а пасьля яе [другая] вестка ў год [гэты], і на зямлі [будзе] гвалт, і валадар [паўстане] на валадара.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 38:19

І ў ярасьці Маёй, у полымі гневу Майго Я прамовіў: “Сапраўды, у той дзень станецца землятрус вялікі ў зямлі Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДАНІІЛА 2:44

А ў дні валадароў тых Бог Нябесны паставіць валадарства, якое вечна ня будзе зьнішчана, і гэтае валадарства ня будзе пераходзіць да іншага народу; яно скрышыць і зруйнуе ўсе валадарствы, а само будзе стаяць на вякі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДАНІІЛА 11:40

Але ў часе канца ўдарыць яго валадар з поўдня, і кінецца на яго валадар з поўначы з калясьніцамі і вершнікамі, і з караблямі шматлікімі, і ўвойдзе ў зямлю [поўдня], і залье [яе], і пяройдзе [яе].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁІЛЯ 3:14

Грамады, грамады ў Даліне Прысуду, бо блізкі дзень ГОСПАДА ў Даліне Прысуду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АМОСА 2:1

Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Мааву, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косткі валадара Эдому.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АЎДЗЕЯ 1:15

Бо блізкі дзень ГОСПАДА на ўсе народы. Як ты зрабіў, будзе зроблена табе. Аднагарода твая вернецца на галаву тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 7:16

Убачаць народы і будуць асаромленыя з усёю моцаю сваёю; паложаць руку на вусны, вушы іхнія стануцца глухія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:6

Маеце чуць пра войны і чуткі ваенныя. Глядзіце, не трывожцеся, бо ўсё гэта мусіць стацца, але гэта яшчэ не канец.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:52

Тады кажа яму Ісус: «Вярні меч твой на месца ягонае; бо ўсе, што ўзялі меч, ад мяча загінуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 21:9

Калі ж пачуеце пра войны і бязладзьдзе, не жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але не адразу канец».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:33

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 7:43

І паднялі вы намёт Малоха і зорку бога вашага Рэмфана, абразы, якія вы зрабілі, каб ім пакланяцца. І Я перасялю вас ажно за Бабілон”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 12:4

і, схапіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, хочучы пасьля Пасхі вывесьці яго народу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:4

Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:30

Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, стаць разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:10

Які і выбавіў нас ад так вялікай сьмерці, і выбаўляе, на Якога спадзяемся, што і яшчэ выбаўляць будзе

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:8-9

Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі; мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:17

Бо цела жадае насупраць духу, а дух — насупраць целу: яны адзін аднаму працівяцца, каб вы рабілі ня тое, што б хацелі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:8

Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:4

так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых дзеля цярплівасьці вашай і веры ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і прыгнётах, якія вы пераносіце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:18

Гэткі загад даю табе, дзіця [маё] Цімафей, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся згодна з імі добрым змаганьнем,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:3

Дык перанось злыбеды, як добры жаўнер Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:34

тушылі сілу агню, уцякалі ад вострыва мяча, умацоўваліся ад слабасьці, ставаліся дужымі ў бітве, прымушалі ўцякаць табары чужынцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:1

Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 12:7

І сталася вайна ў небе: Міхал і анёлы ягоныя ваявалі супраць цмока, і цмок ваяваў, і анёлы ягоныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 19:11

І ўбачыў я неба адчыненае, і вось, конь белы, і Вершнік на ім, называны Верным і Праўдзівым, і Ён паводле справядлівасьці судзіць і ваюе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 60:12

Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 98:1

Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:95

Цікуюць на мяне бязбожнікі, каб зьнішчыць мяне; а я пра сьведчаньні Твае разважаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:1

І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 37:10

І я прарочыў, як Ён загадаў мне. І ўвайшоў у іх дух, і яны ажылі, і сталі на ногі свае, войска вельмі-вельмі вялікае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:9

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:25

А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:7

Бо паўстане народ на народ і валадарства на валадарства; і будуць голад, і пошасьці, і землятрусы месцамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 13:8

Бо паўстане народ на народ, і валадарства на валадарства, і будуць месцамі землятрусы, і будуць голад і замяшаньні. Гэта пачатак мукаў радзін.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 14:31

Або які валадар, ідучы на вайну супраць другога валадара, сеўшы спачатку, не пара­дзіцца, ці магчыма з дзесяцьцю тысячамі супрацьстаць таму, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 22:36

Тады Ён сказаў ім: «Але цяпер, хто мае кайстру, няхай возьме таксама і торбу, і хто ня мае, няхай прадасьць адзеньне сваё і купіць меч.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 1:8

але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:57

Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 2:14

Падзяка ж Богу, Які заўсёды дае нам трыюмфаваць у Хрысьце, і водар веданьня пра Сябе выяўляе праз нас у-ва ўсякім месцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:14

Бо Ён — супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:28

і ані ў чым не палохаючыся супраціўнікаў. Гэта для іх ёсьць доказ загубы, а для вас — збаўленьня, і гэта ад Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:20

А нашае грамадзянства — у небе, адкуль мы і чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:8-9

Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць. Супрацьстаньце яму цьвёрдай вераю, ведаючы, што такія самыя пакуты здараюцца з братамі вашымі ў сьвеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 3:21

Таму, хто пераможа, Я дам сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным’.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 12:11

І яны перамаглі яго праз кроў Ягняці і праз слова сьведчаньня свайго і не любілі душы сваёй аж да сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 20:10

І д’ябал, які падманваў іх, быў кінуты ў возера агню і серкі, дзе зьвер і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзень і ўначы на вякі вякоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 5:8

А я праз вялікую міласэрнасьць Тваю ўвайду ў Дом Твой, і ў страху Тваім пакланюся ў Сьвятыні сьвятасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:39

Я гэтак скрышыў іх, што яны не маглі ўстаць; яны падалі пад ногі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:28

Схамянуцца і зьвернуцца да ГОСПАДА ўсе канцы зямлі, і паклоняцца перад абліччам Тваім усе плямёны народаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 24:8

Хто-ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД моцны і магутны, ГОСПАД магутны ў бітве.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:3

Калі табар вайсковы стане супраць мяне, сэрца маё ня будзе баяцца; калі ўзьнімецца супраць мяне вайна, я і тады спадзявацца буду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:9

Прыйдзіце, пабачце дзеі ГОС­ПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:7

Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:30

Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:2-4

І станецца ў апошнія дні, што гара Дому ГОСПАДА ўзвысіцца па-над усе горы і ўздымецца над узгоркамі, і пасьпяшаюцца да яе ўсе народы. У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якія зрабіў сабе, каб пакланяцца ім, і ўвойдзе ў пячоры і шчыліны скалаў ад страху перад ГОСПАДАМ і перад бляскам велічы Ягонай, калі Ён паўстане, каб напоўніць страхам зямлю. Пакіньце [спадзявацца] на чалавека, у якога дыханьне ў ноздрах ягоных, бо што ён варты? І пойдуць народы шматлікія, і скажуць: «Хадземце, узыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і няхай Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцеж­ках Ягоных, бо з Сыёну выйдзе Закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму». І Ён будзе судзіць народы і вінаваціць многіх людзей. І перакуюць яны мячы свае на плугі, а дзіды — на сярпы. Не падыме народ на народ меч, і ня будуць больш вучыцца ваяваць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:10

Вось, Госпад ГОСПАД прыходзіць з моцай, рамяно Ягонае мае ўладу. Вось, нагарода Ягоная з Ім разам і плата Ягоная — перад абліччам Ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:16-17

Вось, Я стварыў каваля, які дзьме на жар агню і выцягвае з яго прылады для працы сваёй. І Я стварыў нішчыцеля, каб пустошыць. Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 4:1-3

І станецца ў апошнія дні, гара Дому ГОСПАДА будзе пастаўлена на вяршыні гор і будзе ўзвышана па-над узгоркамі, і пацякуць да яе народы. Війся і крычы [ад болю], дачка Сыёну, як тая, што нараджае; бо цяпер ты выйдзеш з гораду і будзеш жыць у полі, і пойдзеш у Бабілон; там бу­дзеш выратаваная; там ГОСПАД вызваліць цябе з рукі ворагаў тваіх. А цяпер сабраліся супраць цябе шмат народаў, кажучы: «Няхай яна будзе апаганена, і няхай нагледзяцца на Сыён вочы нашыя!» Але яны ня ведаюць намеру ГОСПАДА і не разумеюць рады Ягонай, бо Ён сабраў іх, як снапы на ток. Устань і малаці, дачка Сыёну, бо Я зраблю рог твой з жалеза і капыты твае зраблю з медзі, і ты скрышыш шмат народаў, і зробіш заклятым для ГОСПАДА прыбытак іхні і багацьце іхняе [аддасі] для ГОСПАДА ўсёй зямлі. І пойдуць шмат народаў, і скажуць: «Пойдзем і ўзыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных». Бо з Сыёну выйдзе закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму. І Ён будзе судзіць паміж шматлікімі народамі, і будзе дакараць народы магутныя, якія далёка; і яны перакуюць мячы свае на плугі і дзіды свае на сярпы; не падыме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:34

Ня думайце, што Я прыйшоў прынесьці супакой на зямлю; не супакой прыйшоў Я прынесьці, але меч.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 3:14

Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платай сваёй».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 14:31-32

Або які валадар, ідучы на вайну супраць другога валадара, сеўшы спачатку, не пара­дзіцца, ці магчыма з дзесяцьцю тысячамі супрацьстаць таму, хто ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі. Калі ж не, дык пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасольства прасіць міру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:13

Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:7-9

А скарб гэты мы маем у гліняных начыньнях, каб празьмернасьць моцы была ад Бога, а ня з нас. Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі; мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:3-4

бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу. Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:6

так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:12

Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:14

Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 3:5

Той, хто пераможа, будзе апрануты ў белыя шаты; і Я ня вытру імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнаю імя ягонае перад Айцом Маім і перад анёламі Ягонымі’.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 7:17

бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і абатрэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:4

І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:3

І ня будзе ўжо нічога выклятага. І пасад Бога і Ягняці будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Кланюся Табе, мой добры Божа, душа мая славіць Імя Тваё і прыгажосць святасці Тваёй. Ты вялікі, Ты добры і дасканалы. Кожную раніцу магу бачыць любоў Тваю і быць ахінутым Тваёй безмежнай міласэрнасцю. Дзякую Табе, што Ты заўсёды са мной, што Ты мая сіла і той, хто падымае маю галаву. Дзякую Табе за сям'ю, якую Ты мне даў, за ўсё, што маю, і за тое, што Ты мой спакой сярод буры. Дзякую Табе за ўсё, бо ведаю, што апека Твая застаецца навекі над тымі, хто спадзяецца на Цябе. У гэты момант, Госпадзе, прашу, каб воля Твая кіравала гэтым светам, каб Ты зрабіў паводле задумы Твайго і каб Ты аберагаў жыцці. Ведаю, што мы ў апошнія часы, і слова Тваё кажа, што мы пачуем пра вайну і чуткі пра войны, але сэрцы нашы не павінны трывожыцца. Прашу Тваёй дапамогі, каб заставацца спакойнымі ў надзеі, якую маем у Табе. Айцец любы, схавай нас у бяспечным месцы Тваім і вазьмі пад кантроль кожную сітуацыю. У імя Ісуса, амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы