Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 39:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І выйдуць жыхары гарадоў Ізраіля, каб распаліць агонь і спаліць зброю, шчыты і тарчы, лукі і стрэлы, доўбні і дзіды, сем гадоў будуць паліць гэта ў агні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Тады жыхары гарадоў Ізраілевых выйдуць і раскладуць агонь і будуць паліць зброю, шчыты і латы, лукі і стрэлы, і булавы і дзіды, сем гадоў будуць паліць іх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 І выйдуць жыхары з гарадоў Ізраэля, і распаляць агонь, і спаляць зброю, маленькія і вялікія шчыты, і лукі, і стрэлы, і булавы, і дзіды, і сем гадоў агнём паліць гэта будуць.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 39:9
8 Крыжаваныя спасылкі  

Прыйдзіце, пабачце дзеі ГОС­ПАДА, якое спусташэньне Ён зрабіў на зямлі,


І яны выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія адступіліся ад Мяне, бо чарвяк іхні не памрэ, і агонь іхні ня згасьне; і будуць яны брыдотай для ўсякага цела.


І ня будуць яны прыносіць дрэвы з поля, і ня будуць сячы ў лясах, бо зброяй будуць распальваць агонь. І яны абрабуюць тых, якія іх рабавалі, і возьмуць здабычу ў тых, якія ў іх бралі здабычу, кажа Госпад ГОСПАД.


Вось, прыходзіць і станецца, кажа Госпад ГОСПАД. Гэта той дзень, пра які Я прамовіў.


Я вынішчу калясьніцы ў Эфраіма і коней у Ерусаліме, і будзе зьнішчаны лук баявы. І Ён прамовіць пра супакой народам, і ўлада Ягоная — ад мора аж да мора і ад ракі аж да канцоў зямлі.


І вочы вашыя ўбачаць [гэта], і вы скажаце: «Узьвялічыўся ГОСПАД па-над межамі Ізраіля».


І сказаў да Егошуа ГОСПАД: «Ня бойся іх, бо заўтра ў гэты самы час Я пакладу іх забітымі перад абліччам Ізраіля. Коні іхнія ты акульгавіш, а калясьніцы іхнія спаліш агнём».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы