Перш за ўсё, хачу падбадзёрыць цябе маліцца, прасіць, дзякаваць за ўсіх людзей, за кіраўнікоў і за ўсіх, хто мае ўладу. Каб мы маглі жыць спакойна і мірна, у пабожнасці і сумленнасці.
У Другім пасланні да Цімафея 2:1-2 апостал Павел дае настаўленні свайму вучню, падкрэсліваючы важнасць малітвы за ўсіх, асабліва за тых, хто ва ўладзе. Рашэнні кіраўнікоў уплываюць на нашыя гарады і краіну, а значыць, і на нас, хто ў іх жыве.
Таму Біблія кажа: "І шукайце міру горада, у які Я вас выгнаў, і маліцеся за яго Госпаду, бо ў міры ягоным будзе мір ваш" (Ерамія 29:7). Сам Бог падкрэслівае, што мір у горадзе адбіваецца на нашым жыцці. Мы павінны прасіць Бога, каб сэрцы кіраўнікоў адкрыліся для Яго слова.
Ёсць абяцанне, што цары будуць славіць Госпада, пачуўшы Яго голас: "Будуць славіць Цябе, Госпадзе, усе цары зямлі, калі пачуюць словы вуснаў Тваіх" (Псальма 138:4). Яго слова чуваць па ўсёй зямлі праз Яго дзяцей, і наша пастаянная малітва павінна быць пра тое, каб гэтае слова дайшло да вушэй кіраўнікоў у нашай краіне.
Мы таксама павінны маліцца, каб яны прымалі рашэнні, якія прынясуць дабраславеньне жыхарам гэтых рэгіёнаў і, найперш, для пашырэння Божага Валадарства. Нават калі кіраўнік здаецца бяздушным, нават калі ён дэспат, калі мы молімся за яго, Божыя рукі могуць выкарыстаць яго жыццё для сваёй славы праз жыццё сваіх дзяцей.
Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу,
Для Салямона. Божа, дай суд Твой валадару, і праведнасьць Тваю — сыну валадара. Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну. І паклоняцца яму ўсе валадары, усе народы будуць служыць яму. Бо ён ратуе беднага, калі той галосіць, і прыгнечанага, і таго, у каго няма дапамогі. Ён літуецца над гаротным і бедным і выбаўляе душы бедакоў. Ад ашуканства і гвалту вызваляе душы іхнія, і ў вачах ягоных кроў іхняя вельмі каштоўная. І будзе ён жыць, і даваць яму будуць золата Шэвы, і будуць маліцца за яго заўсёды, і будуць дабраслаўляць яго ўсе дні. І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі. І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім. Дабраслаўлёны ГОСПАД Бог, Бог Ізраіля, Які Сам робіць цуды. І дабраслаўлёнае імя славы Ягонай на вякі, і няхай напоўніцца славай Ягонай уся зямля! Амэн, амэн! Няхай судзіць ён народ Твой у праведнасьці, і ўбогіх Тваіх — у правасудзьдзі.
І клапаціцеся пра супакой для гораду, у які Я выгнаў вас, і маліцеся за яго да ГОСПАДА, бо ў супакоі ягоным будзе і для вас супакой.
А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі і магнаты маюць уладу над імі.
Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:
А мудрасьць мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага веку і не князёў гэтага веку, што зьнішчаюцца, але гаворым мудрасьць Божую, якая ў тайне, схаваную, якую прадвызначыў Бог перад вякамі на славу нашую, якое ніхто з князёў веку гэтага не зразумеў, бо калі б зразумелі, дык не ўкрыжавалі б Госпада славы.
Бо начальнікі страшныя не для тых, якія робяць добрае, але [для тых, якія робяць] кепскае. А хочаш не баяцца ўлады, рабі добрае, і будзеш мець пахвалу ад яе.
Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!
Дык перш за ўсё прашу ўзносіць просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей, але добрымі ўчынкамі, як належыць жанчынам, якія абяцалі багабойнасьць. Жанчына ў маўчаньні няхай вучыцца з усякай паслухмянасьцю. А жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам кіравала, але каб у маўчаньні была. Бо першым быў зьлеплены Адам, а пасьля — Ева; і не Адам быў падмануты, а жанчына, падманутая, учыніла парушэньне, але будзе збаўленая праз нараджэньне дзяцей, калі застанецца ў веры, і любові, і сьвятасьці са здаровым розумам. за валадароў і за ўсіх, хто пры ўладзе, каб весьці нам жыцьцё ціхае і спакойнае ў-ва ўсякай пабожнасьці і сумленнасьці,
Дык падпарадкоўвайцеся ўсякаму стварэньню чалавечаму дзеля Госпада, ці то валадару, як вышэйшай [уладзе], ці то ваяводам, як праз яго пасыланым дзеля помсты ліхадзеям і дзеля пахвалы тым, якія робяць дабро.
Кажуць Яму: «Цэзара». Тады кажа ім: «Дык аддавайце тое, што цэзара, цэзару, а тое, што Божае, — Богу».
Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце. Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!»
Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальні сваёй не кляні багатага, бо птушкі нябесныя занясуць голас твой, і тыя, што маюць крылы, распавядуць слова.
Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам, улада на плячах Ягоных, і назавуць імя Ягонае: Цудоўны Дарадца, Бог Магутны, Бацька Вечнасьці, Князь Супакою.
Дрэва, якое ты бачыў, якое вырасла і было моцнае, і вышыня ягоная дасягала неба, і было відаць яно на ўсёй зямлі,
А Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі і магнаты маюць уладу над імі. А ў вас ня гэтак мае быць, але хто хоча між вамі стацца большым, няхай будзе служыцелем вашым,
Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.
Гора заканадаўцам, [якія ўстанаўляюць] законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія, Бо рука мая ўзяла валадарствы ідалаў, а ў іх балванаў [больш], чым у Ерусаліме і ў Самарыі. Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?» І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных». Бо ён сказаў: «Сілай рукі маёй я зрабіў гэта і мудрасьцю маёй, бо — разумны. Я зьмяніў межы народаў і зрабаваў скарбы іхнія, і як дужы я скідваю жыхароў [іхніх]. І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў». Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам. Дзеля гэтага Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў спашле хударлявасьць на тлустых ягоных; і сярод слаўных ягоных распаліць полымя, як полымя агню. І станецца Сьвятло Ізраіля агнём, а Сьвяты ягоны — полымем; Ён будзе палаць і паесьць церні ягоныя і асот ягоны ў адзін дзень. І славу лесу ягонага і саду ягонага, ад душы аж да цела, Ён вынішчыць. І станецца, што змарнее ён, як той хворы. І рэшта дрэваў у лесе ягоным будзе такой малой, што хлопчык іх палічыць. каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць.
Бо калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальніка, па дарозе аддай заробленае, каб пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да судзьдзі, і судзьдзя не аддаў бы цябе кату, і кат ня кінуў бы цябе ў вязьніцу.
а пасьля — канец, калі Ён перадасьць Валадарства Богу і Айцу, калі зьнішчыць усякае начальства, і ўсякую ўладу і сілу,
Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.
Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі! Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем. Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.
Нагадвай ім, каб падпарадкоўваліся і слухаліся начальнікаў і ўлады, былі падрыхтаваныя на ўсякую добрую справу, Чалавека герэтыка пасьля першага і другога напамінаньня пакінь, ведаючы, што гэтакі разбэсьціўся і грашыць, асудзіўшы самога сябе. Калі пашлю да цябе Арцёма або Тыхіка, намагайся прыйсьці да мяне ў Нікапаль, бо я пастанавіў перазімаваць там. Зэна законьніка і Апалёса старанна правядзі, каб у іх не было ні ў чым недахопу. Няхай і нашыя вучацца выконваць добрыя справы ў пільных патрэбах, каб не былі бясплодныя. Вітаюць цябе ўсе, што са мною. Прывітай тых, што сябруюць з намі ў веры. Ласка з усімі вамі. Амэн. на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.
Бо гэткая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, прымушалі замаўчаць невуцтва неразумных людзей,
ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў. Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.
Мучылі Яго, і зьдзекваліся з Яго, і Ён не адкрыў вуснаў Сваіх. Як ягня, ведзенае на зарэз, і як авечка нямая перад абліччам тых, якія стрыгуць яе, так Ён не адкрыў вуснаў Сваіх.
Пагадзіся з супраціўнікам тваім хутчэй, пакуль ты яшчэ ў дарозе з ім, каб супраціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў бы цябе паслугачу, і ня быў ты кінуты ў вязьніцу. Сапраўды кажу табе: ты ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга кадранта.
Шчасьлівы той народ, у якога гэтак дзеецца! Шчасьлівы той народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог ягоны!
Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога. І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей, ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
якое ў свой час адкрые шчасьлівы і адзіны магутны Валадар тых, хто валадарыць, і Госпад тых, якія пануюць,
Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!
Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».
Хто ты такі, які судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць або падае, а будзе стаяць, бо Бог магутны паставіць яго.
Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў. Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні. «Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!» ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях) Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць. Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,
і ўсе жыхары зямлі нічога ня значаць, а Ён дзейнічае паводле волі Сваёй сярод войска нябеснага і сярод жыхароў зямлі; і ніхто ня можа стрымаць руку Ягоную і сказаць Яму: “Што Ты робіш?”
Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны. Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае? І калі вы ў чужым не былі верныя, хто дасьць вам вашае?
Калі праведнікі перамагаюць — вялікая слава, а калі ўздымаюцца бязбожнікі, чалавек хаваецца.
Бо дзеля гэтага вы і падаткі плаціце, бо яны — Божыя служыцелі, гэтым самым заўсёды занятыя.
Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць. Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла, бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах. Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой, і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае. Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля, «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд. Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.
Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.
Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае. Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане. Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на панадворках Бога нашага. Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,
Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
Бо ГОСПАД — Судзьдзя наш, ГОСПАД — Заканадаўца наш, ГОСПАД — Валадар наш; Ён збавіць нас.
Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх. Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх.
І адных Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; пасьля — [тых, хто мае] сілы, пасьля — дары аздараўленьня, дапамаганьня, гаспадараваньня, разнастайныя мовы.
Я пакінуў цябе ў Крыце дзеля таго, каб ты ўпарадкаваў, дзе чаго не хапае, і паставіў у гарадах старостаў, як я табе загадаў:
А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста. Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною схіліцца ўсякае калена, і ўсякі язык будзе вызнаваць Бога». Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.
Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі. Горы вакол Ерусаліму, а ГОСПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.
І Я дам яго ў рукі тых, якія прыгняталі цябе і казалі да душы тваёй: “Схіліся, каб мы прайшлі [па табе]!” І ты лажыў сьпіну тваю як зямлю і як вуліцу для тых, што праходзяць».
Старостаў, якія сярод вас, прашу я, сустаршыня і сьведка пакутаў Хрыстовых і супольнік славы, якая мае адкрыцца: А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе. Яму слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн. Гэта коратка напісаў я вам праз Сілуана, вернага, як лічу, брата, каб суцешыць і засьведчыць, што праўдзівая ласка Божая, у якой вы стаіцё. Вітае вас [царква], што ў Бабілоне, выбраная разам з вамі, і Марк, мой сын. Прывітайце адзін аднаго пацалункам любові. Супакой вам усім, якія ў Хрысьце Ісусе. Амэн. пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю, і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,
Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены. Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону. І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна абудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі. Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці, але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях. Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
за валадароў і за ўсіх, хто пры ўладзе, каб весьці нам жыцьцё ціхае і спакойнае ў-ва ўсякай пабожнасьці і сумленнасьці,
бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана;
Не падымайце высока рогі свае, не прамаўляйце, дзёрзка [трымаючы] шыю!”» Бо ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні вывышэньне,
І будуць валадары выхавацелямі тваімі, а валадаркі іхнія — карміцелькамі тваімі. Абліччам да зямлі будуць пакланяцца табе і будуць лізаць пыл ног тваіх, і ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, і ня будуць асаромлены тыя, якія спадзяюцца на Мяне».
Ці ж можа таварышаваць з Табою пасад загубы, які чыніць ліхоцьце супраць пастановы [Тваёй]?
Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і не зьмешаныя з ліхім.
Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён ловіць мудрых у падступнасьці іхняй».
Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто любіць багацьце, той ня будзе мець карысьці [з яго]; і гэта таксама марнасьць.
Валадару ж вякоў, незьнішчальнаму, нябачнаму, адзінаму мудраму Богу пашана і слава на вякі вякоў. Амэн.
Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое. Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.
Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.
Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак мудрасьці; добры розум [маюць] усе, што дзейнічаюць [у страху Божым]. Хвала Ягоная трывае вечна.
Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце! Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.
А ў вас ня гэтак мае быць, але хто хоча між вамі стацца большым, няхай будзе служыцелем вашым, і хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе слугою вашым,
Бо епіскап мусіць быць бездакорны, як Божы аканом, не самалюбны, не гняўлівы, ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны,
Слугі, з усякім страхам падпарадкоўвайцеся ўладарам, ня толькі добрым і спагадным, але і круцельскім.
Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены.
Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі! Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.
А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.
Схамянуцца і зьвернуцца да ГОСПАДА ўсе канцы зямлі, і паклоняцца перад абліччам Тваім усе плямёны народаў.
І Ён зьмяняе часы і поры, Ён скідае валадароў і ставіць валадароў, дае мудрасьць мудрым і веданьне тым, якія маюць розум.
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.