Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 12:58 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

58 Бо калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальніка, па дарозе аддай заробленае, каб пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да судзьдзі, і судзьдзя не аддаў бы цябе кату, і кат ня кінуў бы цябе ў вязьніцу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

58 Калі ты ідзеш з супраціўнікам сваім да начальства, дык па дарозе пастарайся вызваліцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе кату, а кат ня кінуў цябе ў цямніцу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

58 Калі ідзеш з супраціўнікам тваім да начальніка, дык па дарозе старайся вызваліцца ад яго, каб ён не павёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў бы цябе кату, а кат не кінуў бы цябе ў вязніцу.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 12:58
20 Крыжаваныя спасылкі  

Дык пагадзіся з Ім, і мей супакой, і праз гэта прыйдзе да цябе добрае.


Там справядлівы прадставіць справу сваю перад Ім, і ад Судзьдзі майго выйду я вольным.


Таму кожны багабойны бу­дзе маліцца да Цябе ў часе, калі можна знайсьці Цябе; нават калі разальюцца воды вялікія, яны не дакрануцца яго.


Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.


Шукайце ГОСПАДА, пакуль можна знайсьці Яго, клічце Яго, пакуль Ён блізка!


А той не захацеў, але адыйшоўшы, кінуў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.


Бо Ён кажа: «У час прыемны Я выслухаў цябе і ў дзень збаўленьня дапамог табе». Вось, цяпер час адпаведны, вось, цяпер дзень збаўленьня!


у Якім Ён, пайшоўшы, абвяшчаў духам, што ў вязьніцы,


Але буду намагацца, каб вы і пасьля майго адыходу заўсёды ўспаміналі гэтае.


Улюбёныя! Прыкладаючы ўсякую дбайнасьць, каб пі­саць вам пра агульнае збаўленьне, я палічыў за патрэбнае напісаць вам напамін — змагацца за веру, аднойчы перададзеную сьвятым.


І калі скончыцца тысяча гадоў, будзе разьвязаны шатан з вязьніцы сваёй


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы