Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 53 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 53

1 Кіраўніку хору. Паводле «Махалат». Маскіль. Давідаў.

2 Неразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Разбэсціліся яны і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма нікога, хто б чыніў дабро.

3 Бог з неба зірнуў на сыноў чалавечых, каб паглядзець, ці ёсць такі, хто разумее або шукае Бога.

4 Усе адвярнуліся, як адзін, разбэсціліся, няма нікога, хто б чыніў дабро, няма аніводнага.

5 Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;

6 там трымцелі яны ад страху, дзе страху не было. Бо Бог рассыпаў косці тых, якія цябе прыгняталі; пасаромлены яны, бо Бог адцураўся іх.

7 Хто дасць з Сіёна збаўленне для Ізраэля? Калі адменіць Бог долю народа свайго, тады ўзрадуецца Якуб і ўзвесяліцца Ізраэль.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)