Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 140 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 140

1 Кіраўніку хору. Псальм. Давідаў.

2 Вырві мяне, Госпадзе, ад ліхога чалавека, сцеражы мяне ад гвалтаўніка.

3 Яны задумваюць у сэрцы ліхое, цэлы дзень узнімаюцца на бойкі.

4 Востраць языкі свае, як змяя, яд змяіны — у вуснах іх.

5 Усцеражы мяне, Госпадзе, ад рукі грэшніка, ухавай мяне ад гвалтаўніка.

6 Пыхліўцы хаваюць пятлю на мяне і шнуры расцягваюць, як сетку.

7 Кажу Госпаду: Ты мой Бог, Госпадзе, выслухай голас малення майго.

8 Госпадзе, Божа, магуцце збаўлення майго, Ты ўхавай галаву маю ў дзень бою.

9 Не спаўняй, Госпадзе, жадання бязбожніка і не выконвай намераў яго. Хай не падымаюць

10 галавы тыя, што акружаюць мяне, хай злоснасць іх вуснаў пакрые іх.

11 Хай спадуць на іх вуглі агністыя, укінь іх у яму, і няхай не падымуцца.

12 Балбатун хай не застанецца на зямлі, ліха апануе гвалтаўніка на пагібель.

13 Уведаў я, што Госпад учыніць суд над убогім і адпомсціць за беднага.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)