Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 132 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 132


1 Песня ўзыходжання.

1 Песня ўзыходжання. Госпадзе, памятай пра Давіда і пра ўсю пакорлівасць яго:

2 бо прысягнуў ён Госпаду, даў абяцанне Магутнаму Якубаву:

3 «Не ўвайду ў шаты дому свайго, не ўздымуся на ложа пасцелі маёй,

4 не дам сну вачам маім і павекам маім,

5 пакуль не знайду месца для Госпада, палаткі для Магутнага Якубава».

6 Вось, пачулі мы пра той самы [каўчэг], вось, у Эфраце, знайшлі мы яго на палях Яар.

7 Увойдзем у палатку Яго, аддадзім паклон ля падножжа ног Яго.

8 Уздыміся, Госпадзе, да месца супачынку Твайго, Ты і каўчэг Тваёй моцы.

9 Хай святары Твае адзенуцца ў справядлівасць, а святыя Твае радуюцца.

10 Дзеля Давіда, паслугача Твайго, не адварочвай аблічча ад намашчэнца Твайго.

11 Прысягнуў Госпад Давіду праўду, і не адступіць ад яе: «Ад плода сцёгнаў Тваіх пасаджу на пасад Твой.

12 Калі сыны твае захаваюць запавет Мой і сведчанні Мае, якім навучу Я цябе, то і сыны іх вечна будуць сядзець на пасадзе тваім».

13 Бо Госпад выбраў Сіён і пажадаў яго Сабе на паселішча:

14 «Гэта спачынак Мой на векі вечныя; тут буду жыць, бо пажадаў яго.

15 Дабраслаўляючы, дабраслаўлю ежу яго, бедных яго накармлю хлебам.

16 Святароў яго адзену ў збаўленне, і святыя яго будуць вельмі радавацца.

17 Тут вырашчу рог Давіда, прыгатую светач для Майго Намашчэнца.

18 Непрыяцеляў яго пакрыю сорамам, а над ім будзе зіхацець вянец яго».

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)