1 Песня ўзыходжання. 1 Песня ўзыходжання. Шчасны кожны, хто шануе Госпада, хто ходзіць па Яго дарогах. 2 Бо з працы рук тваіх будзеш харчавацца, шчасны будзеш і добра будзе табе. 3 Жонка твая, як плодная галінка вінаграду ў пакоях дому твайго; сыны твае, як парасткі аліўныя вакол твайго стала. 4 Вось, так дабраславёны будзе чалавек, які шануе Госпада. 5 Хай дабраслаўляе цябе Госпад з Сіёна, а ты глядзі на даброты Ерузаліма ва ўсе дні жыцця твайго, 6 і глядзі на сыноў тваіх сыноў. Супакой над Ізраэлем! |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)