1 Песня ўзыходжання. 1 Песня ўзыходжання. Падымаю свае вочы на горы: адкуль мае прыйсці мне дапамога? 2 Дапамога мая ў Госпада, Які стварыў неба і зямлю. 3 Не дасць Ён пахіснуцца тваёй назе, не задрэмле Той, Хто пільнуе цябе. 4 Вось жа не задрэмле і не заспіць Той, Хто пільнуе Ізраэль. 5 Госпад пільнуе цябе, Госпад — шаты твае праваруч цябе. 6 Сонца не зашкодзіць табе днём, ані ноччу месяц. 7 Госпад будзе пільнаваць цябе ад усялякага ліха; пільнаваць будзе душу тваю Госпад. 8 Госпад будзе пільнаваць выхад твой і ўваход твой ад гэтага часу і навечна. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)