Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 1

1 Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў,

2 але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.

3 І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.

4 Не гэтак ліхадзеі, не гэтак! Бо яны — як пыл, што вецер разносіць.

5 Таму і не ўстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі на сходзе справядлівых,

6 бо Госпад рупіцца пра шлях справядлівых, а дарога бязбожных загіне.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)