Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ВЫСЛОЎІ 2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ВЫСЛОЎІ 2

1 Сыне мой, калі прымеш размовы мае і схаваеш у сябе запаветы мае,

2 накіроўваючы вуха сваё да мудрасці, схіляючы сэрца сваё да пазнання разважлівасці,

3 бо калі прызавеш мудрасць і ўручыш голас свой разважлівасці,

4 калі шукаць яе будзеш, як грошы, ды адшукваць яе будзеш, як скарб, —

5 тады зразумееш страх Госпадаў і знойдзеш пазнанне Бога,

6 бо Госпад дае мудрасць, і з вуснаў Яго — веды і разважлівасць.

7 Ён запасе мудрасць для справядлівых і будзе шчытом для тых, хто ходзіць простым шляхам,

8 захоўваючы сцежкі справядлівасці і пільнуючы дарогі святых.

9 Тады зразумееш справядлівасць, прыказанне і закон і ўсякую добрую сцежку,

10 бо ўвойдзе мудрасць у сэрца тваё, і веды спадабаюцца душы тваёй.

11 Сумленне будзе пільнаваць цябе, а растаропнасць уратуе цябе,

12 каб усцярогся ты ад дарогі ліхой і ад чалавека, які хлусіць,

13 [пазбавіць ад тых,] хто пакідае дарогу простую, каб хадзіць па цёмных дарогах,

14 [ад тых,] хто весяліцца, калі робіць злачынства, і радуецца з найгоршых рэчаў:

15 дарогі іх нясталыя, а крокі іх блудныя;

16 каб усцярогся ты ад чужой жонкі і ад чужой, якая змякчае свае размовы

17 і якая пакінула правадыра маладосці сваёй і забылася на запавет Бога свайго.

18 Бо дом яе нахіліўся да смерці, а шляхі яе — да пекла;

19 усе, што ідуць да яе, не вяртаюцца і не знаходзяць сцежак жыцця.

20 Такім чынам, хадзі шляхам добрых людзей і трымайся сцежак справядлівых людзей:

21 бо той, хто справядлівы, будзе жыць на зямлі і сумленныя назаўсёды застануцца на ёй;

22 а бязбожнікі будуць сцёрты з зямлі і тыя, што дзейнічаюць несправядліва, будуць выкаранены з яе.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)